• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскі паказ фільмаў ад Bulbamovie-2016

    Фэст пад назвай “Сваё Кіно” пакажа ў Гродна анімацыйную праграму i фiльмы-пераможцы кiнафэстывалю Bulbamovie 2016. 

    Паказы адбудуцца ў творчай пляцоўцы “Дом46” (Гродна, вул. Лелевеля, 46).

    Мерапрыемства адбудзецца ў горадзе над Нёманам першы раз.

    Кінафестываль новага беларускага кіно Bul­bamovie ужо стаў традыцыйным. Ён паўстаў па ініцыятыве журналіста і кінарэжысёра беларускага паходжання з Польшчы Януша Гаўрылюка і адбываўся з 2011 года толькі ў Варшаве, а з 2015-га — у Варшаве і Мінску.

    Пра мерапрыемства распавядае адна з арганізатарак паказу, дырэктарка «Дома46» Яўгенія Рамановіч:

    — Фэст мы ладзім, каб падтрымаць беларускага вытворцу. Мне здаецца, такі фэст будзе цікавым, бо гэта беларускі погляд на праблемы, што нас усіх хвалююць. Таксама прыедуць рэжысёры, што рабілі гэтыя фільмы. У гродзенцаў ёсць унікальная магчымасць убачыць, што выбрала журы, які зараз трэнд у кіно і анімацыі. Я, напрыклад, нічога з беларускай анімацыі не ведаю, таму абавяскова прыйду. Я запрашаю прыходзіць з дзеткамі, мне здаецца, гэта будзе цікавы ўікенд.

    Праграма фэсту ў Гродна: 

    16 снежня, 19:00

    - Залатая бульба за лепшы мастацкі фільм — «Душы мёртвыя» рэж. В. Красоўскі. Пераможца Нацыянальнага конкурса Мінскага МКФ “Лістапад” 2016.

    - Залатая бульба за лепшы анімацыйны фільм, узнагарода за лепшы гук ад гукарэжысёра Яўгенія Рагозіна — «Дзеці будучага спяць», рэж. І. Гапіенка.

    - Спецыяльная ўзнагарода журы за мастацкі фільм «Дваццаць-шаснаццаць», рэж. Д. Рачкоўскі і А. Крывецкі.

    - Спецыяльная ўзнагарода журы за анімацыйны фільм «Ламбэрсэк і даярка», рэж. А. Тадорскі, кароткі мультфільм пра каханне і здраду на фоне палескіх краявідаў.

    - Прыз гледацкіх сымпатыі Bul­bamovie 2016 «Вянок» рэж . П. Немядзведзь.

    17 снежня, 13:00

    - «ЛЭТ ЗЭ БУЛЬБА ХIT ЗЭ ФЛО», рэж. Сяргей Сакал.

    - «Ламберсек і даярка», рэж. Анатоль Тадорскі.

    - «Незвычайны дзіцячы садок», рэж. Марына Лук’янава/Руслан Сінкевіч.

    - «Жыццё дома», рэж. Марыя Булавінская.

    - «Дзецi будучага спяць», рэж. Іван Гапіенка.

    - «Я памерла… Ну і што я скажу маме?!» рэж. Сафія Набок.

    - «Якія сны сніць мядзведзь», рэж. Руслан Сінкевіч.

    Анімацыйную праграму і праект Bul­bamovie таксама прэзэнтуюць журы конкурсу і аўтары стужак.

    Па словах Яўгеніі Рамановіч, паказы стануць першым крокам знаёмства з беларускім кіно ў «Доме46».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці