• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенская сябра ГА «БАЖ» – лаўрэатка прэміі Мацея Плажыньскага

    Гродзенская журналістка, сябра ГА «БАЖ» Інэса Тодрык-Пісальнік стала адной з лаўрэатаў прэміі Мацея Плажыньскага для журналістаў, што выступаюць у падтрымку Палоніі. Сярод лаўрэатаў сёлетняй прэміі – журналісты з Беларусі і Літвы, Германіі і Польшчы. Гэтым разам журы абірала пераможцаў у дзесяці намінацыях.

    Гродзенку ўзнагародзілі ў катэгорыі “Журналіст медыйнай Палоніі” за серыю публікацый пад назвай “Дзядуля ў польскім мундыры”, што друкаваліся ў выданні “Glos znad Niem­na (na uchodzst­wie)”. Артыкулы распавядаюць пра біяграфіі палякаў, што служылі ў Польшчы ў розных вайсковых утварэннях ў перыяды існавання польскай дзяржавы або падчас польскай барацьбы за незалежнасць.

    Сярод здымкаў і біяграфій, апісаных у артыкулах журналісткі, – імёны вядомых гродзенцаў, чые продкі служылі ў польскіх вайсковых фармаваннях.

    Лаўрэатаў вызначалі вядомыя журналісты з такіх польскіх выданняў, як “Pol­sat”, “Rzecz­pospoli­ta”, Польскае Радыё.

    Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 18 чэрвеня 2016 года у Музеі эміграцыі ў Гдыні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці