• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенцу, які рэпостнуў кліп Rammstein, вынеслі прысуд

    Гродзенец Андрэй Галавенка распавёў Hrodna.life, што яшчэ ў пачатку мая крымінальную справу закрылі, а замест яе пачалі адміністрацыйную. У выніку за репост кліпа Rammstein ён атрымаў штраф.

    Кліп Pussy нямецкага гурта Ramm­stein Андрэй размясціў на сваёй старонцы ў верасні 2014 года. Праз 4,5 гады, 21 мая 2019-га, аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз прызнаў кліп забароненым да распаўсюджвання з‑за ўтрымання парнаграфічных сцэн.

    На падставе экспертызы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.2 ст.343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфіі). За гэта пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

    «З‑за тэрміну даўніны справу перавялі ў адміністрацыйную. Таксама мой працадаўца даў станоўчую характарыстыку з месца працы, — распавядае Андрэй. — У выніку 10 мая мне агучылі прысуд: абышлося штрафам у памеры 50 базавых. Прыйшлося яшчэ заплаціць за выдаткі суда і за праведзеную экспертызу. Добра, што ўсё так скончылася”.

    Усе сабраныя грошы пайшлі на адваката і штраф

    Калі інфармацыя пра крымінальную справу стала публічнай, Андрэя падтрымалі многія беларусы. Хлопец прасіў дапамагчы сабраць грошы на адваката.

    «Вялікі дзякуй усім тым, хто мне дапамог. Я не думаў, што людзі адгукнуцца і падтрымаюць мяне ў цяжкую хвіліну. Гэта вельмі прыемна, што ў нас ёсць такія людзі. Нават прадстаўнікі групы Ramm­stein выходзілі на мяне і гатовыя былі дапамагчы, але на той момант дапамога ўжо не была патрэбная. Усе сабраныя сродкі пайшлі на адваката і на пагашэнне штрафу. Раю ўсім на будучыню глядзець, што дадаваць у сацыяльныя сеткі. За ўсімі намі сочаць”, — сказаў Андрэй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці