Грамадскі зварот: адкрыць змест падпісаных 6 верасня дакументаў аб “Рэалізацыі саюзнай дамовы”!
Кардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы прыняў Заяву у сувязі з пачаткам распрацоўкі пакета дакументаў праекту Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Сябры кардынацыйнага камітэту заклікаюць арганізацыі БНП, грамадзян Беларусі праявіць грамадзянскую актыўнасць у дадзеным пытанні і выразіць сваю пазіцыю праз зварот да ўладаў.
Што адбываецца?
6 верасня прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўраду Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў падпісалі праграму дзеянняў па рэалізацыі саюзнай дамовы 1999 году з дадаткамі да яе і спісам дарожных карт. Але змест падпісаных дакументаў застаецца закрытым ад грамадскасці, што з’яўляецца недапушчальным.
Што я магу зрабіць?
Накіраваць зварот да Прэм’ер-міністра Беларусі.
Кароткая інструкцыя
А) Калі дасылаць поштай, то неабходна:
1. Уставіць у шаблон звароту свой адрас, ФІА, і дату.
2. У тэкст звароту можна што-небудзь дадаць ад сябе;
3. Раздрукаваць і падпісаць знізу.
4. Даслаць поштай на адрас: 220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 9
3. Дасылаць лепш са зваротным паведамленнем. То бок трэба ўзяць на пошце такую жоўценкую паперку, дзе напісаць свой зваротны адрас. Гэтая паперка вам потым прыйдзе да месца вашага жыхарства і будзе з’яўляцце пацвержаннем таго, што яны атрымалі ваш зварот і маюць максімум 30 дзён для адказу.
Б) Для электроннага звароту трэба скарыстацца формай па спасыцы:
http://www.government.by/be/feedbackformc
Спасылка на шаблон звароту:
https://docs.google.com/document/d/1ryCqz4ExhW6t8NfMVIuAuR5WXdxkntIkwgYWq8X9Y5g/edit