• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google назваў самыя папулярныя запыты беларусаў за 2017 год

    Больш за ўсё беларусаў цікавілі серыялы і тв-шоу – у першай дзясятцы іх агулам 8.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_82.jpg

    У выніковым рэйтынгу кампаніі самым папулярным запытам у байнэце стаў «Фізрук 4 сезон». На другой пазіцыі – 2 сезон серыялу «Вольга», а на трэцяй – 5 сезон «Маладзёжкі».

    Таксама беларускія карыстальнікі актыўна шукалі «Еўрабачанне», Чэмпіянат свету па хакеі і новыя фільмы 2017 года.

    «Персонай года» стала Вера Глаголева. Сярод беларусаў, якія трапілі ў «Топ-10», – спявак Аляксандр Ціхановіч і 10-гадовы Максім Мархалюк, які знік у Белавежскай пушчы.

    У катэгорыі «Пакупка года» сёлета першыя тры месцы занялі запыты: аўта, спінэр, Белавія квіток. У дзясятку ўвайшлі – пакупка ровара, лецішча пад Менскам, айфона 7, шынаў, кватэры, гіраскутэра і сукенкі.

    Поўны спіс запытаў Google тут.

    Yan­dex таксама прааналізаваў мільёны пошукавых запытаў беларусаў. Аналітыкі кампаніі высветлілі, што найбольшую цікавасць беларусаў у 2017 годзе выклікаў Дзень Волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці