• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі журналіст назваў чыноўніцу рабой. Яго апраўдалі

    19 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу супраць мясцовага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, якога вінавацілі ў абразе кіраўніцы спраў Акцябрскага райвыканкама Валянціны Шлапаковай.

    Агучаную пастанову шматлікія прысутныя, якія прыйшлі падтрымаць журналіста, сустрэлі воплескамі.

    Суддзя Алеся Осіпава патлумачыла, што прыкметамі абразы, паводле артыкула 9.3 КаАП, з’яўляецца непрыстойная форма – лаянка, нецэнзурныя выказванні.

     У судзе Цэнтральнага раёну. На першым пляне — пазоўнік і адказчык

    У пратаколе не згадваецца, якія менавіта выказванні былі ўжыты журналістам. Сведка Аляксей Атрошчанка і супрацоўнік міліцыі Дайнэка сышліся ў меркаваннях, што ў дачыненні да Шлапаковай Жукоўскі ўжыў выраз: “Вы – раба”.

    Чыноўніца ж абгрунтавала ў судзе сваю абразу двума азначэннямі: па яе меркаванні, Кастусь Жукоўскі сказаў словы “раба” і “крымінальнікі”.

    – Суддзя, адхіліўшы хадайніцтва Жукоўскага на правядзенне лінгвістычнай экспертызы, сама вызначыла, што на адрас чыноўніцы не было непрыстойных слоў і выказванняў. “Раба” – гэта літаратурнае слова, – лічыць гомельскі прадстаўнік ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Леанід Судаленка.

    Нагадаем, што інцыдэнт у райцэнтры Акцябрскі (Гомельская вобласць) здарыўся ў сярэдзіне снежня. Жукоўскі разам з калегам Аляксеем Атрошчанкам здымаў будынак райвыканкама. Падчас здымкаў да яго і падышла жанчына з прэтэнзіямі, патрабавала пасведчанне і акрэдытацыю.

    – Гэтай жанчыне (цяпер я ведаю – Шлапаковай) недзе на чацвёрты раз я і сказаў: Што вы хочаце? Вы – раба, слуга народу. Адчапіцеся! – гаворыць журналіст. На такую рэпліку Валянціна Шлапакова выклікала міліцыю, якая і падрыхтавала ў суд пратакол за абразу чыноўніцы.

    Цяпер фрылансер Жукоўскі заяўляе, што не пашкадуе грошай і купіць відэарэгістратар, каб браць з сабою ў паездкі па рэгіёне:

    – Відэарэгістратар дазволіць справядліва разбірацца ў падобных інцыдэнтах, асабліва, калі няма сведкаў, – дадае Жукоўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці