• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі суд спыніў справу супраць «Белсату» і Кастуся Жукоўскага

    У Цэнтральным судзе Гомлю справу супраць «Белсату» спынілі праз «непадсуднасць», бо тэлеканал застаецца замежнай юрыдычнай асобаю. Да фрылансера Кастуся Жукоўскага таксама не маюць прэтэнзіяў, бо, паводле рашэння суда, звесткі, на якія спасылаўся пазоўнік, не ўтрымліваюцца ў сюжэце.

    Гаворка ідзе пра матэрыял, размешчаны на belsat.eu «Міліцыянты б’юць журналістаў. Міліцыянт падае ў суд на Кастуся Жукоўскага».

    Аўтар позвы – начальнік Лоеўскага РАУСу Уладзімір Бухаўцоў, які абразіўся на журналіста праз тое, што на нашым тэлеканале выйшаў відэасюжэт з удзелам міліцыянта ды інфармацыяй пра ягоныя неправамерныя дзеянні адносна фрылансера.

    5 студзеня суд Цэнтральнага раёну Гомля прыцягнуў у якасці суадказчыка тэлеканал «Белсат» па пазову Бухаўцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

    Міліцыянт патрабаваў ад журналіста зняпраўдзіць інфармацыю ды сплаціць маральную кампенсацыю памерам Br 2000.

    21-га чэрвеня 2016-га ў Лоеве падчас здымкаў сюжэту для нашага тэлеканалу Кастуся Жукоўскага разам з Аляксеем Атрошчанкавым брутальна затрымалі міліцыянты. Ужо ў РАУСе на журналістаў надзелі кайданкі, выкручвалі рукі, кідалі на падлогу і збівалі нагамі. Пазней пра такі гвалт з боку міліцыі адносна мясцовых жыхароў распавялі і самыя лоеўцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці