• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гомельская Вясна»: Яўгена Меркіса абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці

    У Гомлі 14 верасьня затрымалі журналіста Яўгена Меркіса і правялі ператрус у ягонага бацькі і сяброўкі. Першапачаткова паведамлялася, што справа датычыць нібыта заклікаў да санкцыяў.

    Як інфармуе Гомельская вясна, стала вядома, што журналісту выставілі абвінавачаньне паводле артыкула 361–4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Такім чынам Яўгену Меркісу можа пагражаць зьняволеньне ад 2 да 6 гадоў.

    Яўгена затрымалі ўчора пасьля ператрусу і зьмясьцілі ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня.

    Увечары ў сераду прайшоў ператрус і ў Сьвятланы Кастэнкі, ягонай сяброўкі. Яна працуе ў Цэнтры інклюзіўнай культуры, займаецца з малавідушчымі і глухімі, таксама валянтэрыць у «Скажы жыцьцю „так“» — арганізацыі, якая займаецца анкалягічнымі праблемамі.

    Яўген Меркіс супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат», ён вядомы ў Гомлі журналіст, гісторык і краязнаўца. Пасьля прызнаньня шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваньнямі не працаваў журналістам, засяродзіўся на краязнаўчай дзейнасьці. У 2020 годзе яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, ён адбываў «суткі» ў ІЧУ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці