• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гомельская праўда» патрабуе прызнаць, што фотаздымак Сяргея Ляпіна з газетай і сметніцай несапраўдны

    Газета «Гомельская праўда» падае ў суд на ўрбаніста і архітэктара Сяргея Ляпіна за фота, на якім ён трымае газету над урнай. У заяве адзначаецца, што фота, на якім Ляпін выкідвае газету, «не адпавядае рэчаіснасці».

    Пра гэта паведамляе актывіст Андрэй Стрыжак.

    У «Гомельскай праўдзе» адмовіліся каментаваць сітуацыю з пазовам у суд.

    «Мы не каментуем гэтыя рэчы. Чаму? Таму», — заявіў «Белсату» намеснік галоўнага рэдактара Вячаслаў Мінкоў.

    Канфлікт паміж Сяргеям Ляпіным і «Гомельскай праўдай» цягнецца не першы дзень. У Гомлі цяпер ідзе будаўніцтва шматпавярховага дому на месце, дзе раней былі старые габрэйскія могілкі. Архітэктар Сяргей Ляпін раскрытыкаваў дзеянні ўладаў і забудоўшчыка. У адказ на гэта мясцовыя СМІ (у прыватнасці, «Гомельская праўда») апублікавалі шэраг артыкулаў, дзе крытыкавалі самога Ляпіна, называлі яго «правакатарам». Архітэктар палічыў, што гэтыя артыкулы ўтрымлівалі абражальныя выказванні ў ягоны адрас і падаў у суд на «Гомельскую праўду».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці