• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскага журналіста выклікаюць адразу ў два пастарункі

    28 снежня гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адначасова выклікаюць у Калінкавіцкі і Кармянскі раённыя аддзелы міліцыі.

    Спачатку журналісту патэлефанаваў на мабільны ўчастковы інспектар Калінкавіцкага РАУС маёр Уладзімір Паўловіч і запатрабаваў 28 снежня а 10‑й гадзіне прыехаць у міліцыю. Праваахоўныя органы хочуць скласці адміністрацыйны пратакол за тое, што Жукоўскі браў у людзей відэакаментары, якія выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у сваім сюжэце ад 18 лістапада. Сюжэт быў пра збіццё калінкавіцкімі футбольнымі заўзятарамі маладзёна з Жыткавічаў.

    Пасля тэлефанаванне журналісту паступіла ад старшага ўчастковага інспектара, маёра міліцыі з Кармянскага РАУС Аляксандра Марозава. Той таксама запатрабаваў прыехаць 28 снежня для тлумачэнняў і складання адміністрацыйнага пратакола, але ўжо за іншы сюжэт на “Белсаце” – “Жыхары Кармы без вады з лістапада”.

    Па словах фрылансера, у абодвух выпадках  участковыя маёры заяўлялі, што  ён не меў права рабіць відэаздымкі  для замежнага спадарожнікавага тэлеканала, бо не мае акрэдытацыі ў беларускім МЗС у якасці карэспандэнта замежнага СМІ.

    Жукоўскі ўдакладніў, што ад лістапада ён зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, займаецца стварэннем інфармацыйных матэрыялаў, у тым ліку і відэа. Беларускае заканадаўства і  міжнародныя пагадненні, якія падпісала Беларусь, гарантуюць грамадзянам права на збор і распаўсюд інфармацыі. Акрэдытацыя ў знешнепалітычным ведамстве не патрабуецца, бо Жукоўскі не з’яўляецца штатным супрацоўнікам “Белсата”.

    У гутарцы з «Беларускім Радыё Рацыя» журналіст заявіў, што не паедзе ні па адным з выклікаў, бо яму трэба працаваць, а дарожныя выдаткі яму ніхто не кампенсуе.

    Я не паехаў і не паеду, бо па-першае я працую, а гэта далёка ехаць і мне гэтага ніхто не кампенсуе.

    Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/gomelskaga-zhurnalista-vyklikayuts‑a/

    Сёлета на падставе пратаколаў міліцыі раённыя суды шэсць разоў штрафавалі Кастуся Жукоўскага за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала “Белсат”. Агулам сума штрафаў яму склала 31,5 мільёна рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці