• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкі Telegram-канал скаціўся да асабістых абразаў на адрас Зміцера Лупача

    Ананімныя аўтары Telegram-канала «Вишнёвая сгущенка» скаціліся да абразаў на ўзроўні фізічных якасцяў. І гэта ўжо нават не «мова варожасці», а тое, што па беларускім заканадаўстве падлягае пакаранню паводле ч.2 арт. 10.2 КаАП.

    Журналіст Зміцер Лупач крымінільная справа

    Зміцер Лупач. Фота: з асабістага архіва

    За абразы, размешчаныя ў Інтэрнэце, вінаватыя падлягаюць пакаранню ў выглядзе арышта, грамадскіх прац або штрафа памерам ад 10 да 200 базавых велічынь. Але, на думку стваральнікаў кантэнту для Telegram-канала «Вишнёвая сгущенка», тычыцца шэраговых беларусаў, а не тых, хто набліжаны да мясцовых карных структур. У супрацьлеглым выпадку яны паводзілі б сябе іначай, а не захапляліся ўласнай беспакаранасцю.

    Выглядае, што аўтары «Вишнёвой сгущенки» нават свой канал стваралі адрасна. Замацаванае ўверсе паведамленне, якое адразу трапляе пад увагу чытачоў, прысвечана непасрэдна журналісту. І ўвогуле добрая траціна ўсіх паведамленняў на Telegram-канале «Вишневая сгущенка» — гэта здзеклівыя паведамленні пра журналісцкую працу Змітра Лупача і абразлівыя закіды наконт яго прыватнага жыцця. А таксама згадкі ў негатыўным ключы пра ягоных калег і глыбоцкіх актывістаў, у прыватнасці, тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі пад палітычным ціскам.

    Ад пачатку гэтага года «прысвячэнні» Змітру Лупачу з’яўляліся некалькі разоў на тыдзень. Але паступова «Вишневая сгущенка» ператварылася ў тыповы рупар сілавых структур — такія цяпер дзейнічаюць практычна ў кожным рэгіёне. І паведамленні, якія там з’яўляюцца, таксама тыповыя: прагнозы надвор’я і здзекі з замежных палітыкаў, ухваленне працы беларускай міліцыі і крытыка палітычных уцекачоў. Калі ж такіх тэмаў знайсці не ўдаецца, стваральнікі допісаў ідуць старым шляхам: згадваюць Змітра Лупача і пішуць пра яго розную брыдоту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці