• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкая раёнка напісала пра «экстрэмісцкую дзейнасць» журналіста з Глыбокага і яго калегі

    Галоўны рэдактар Андрэй Панкрат надрукаваў на сайце дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» артыкул пад назвай «Замежную дзейнасць глыбачаніна прызналі экстрэмісцкай».

    прапагандысты супраць незалежных журналістаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    І хоць Андрэй Панкрат ​​не назваў прозвішчы, а толькі абазначыў людзей заглаўнымі літарамі прозвішчаў, зразумела, што гаворка ідзе пра вядоўцаў праграмы  «Обычного утра»  — Канстанціна Місуна (Каверына), які паходзіць з Глыбокага, і Людмілу Лабунскую (Міласлаўскую), ураджэнку вёскі Крулеўшчына Докшыцкага раёна. Праўда, з перадачы яна нядаўна сышла і там ужо новая вядоўца.

    Галоўрэд прыводзіць агульную інфармацыю без згадвання імёнаў і прозвішчаў дзейных асоб,  каб, паводле яго слоў, «не ствараць ім лішнюю рэкламу». Далей ён пачынае абражаць журналістаў і выказваецца пра тое, што быццам нічога добрага гэтыя людзі не гавораць на сваім канале.

    На думку Панкрата, тыя, хто пакідаюць Беларусь і выязджаюць у заходнія краіны, маюць абмежаваныя спосабы заробку. Напрыканцы сваіх разваг рэдактар «Весніка Глыбоччыны» нагадвае пра тое, што журналісты былі прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем» з усімі вынікаючымі для іх крымінальна-працэсуальнымі наступствамі і што цяпер абодва «экстрэмісты» знаходзяцца ў міжнародным вышуку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці