• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкая раёнка адарыла паштальёнаў прасамі

    Глыбоцкая раённая газета «Веснік Глыбоччыны» ўручыла паштальёнам прасы і напісала пра гэта артыкул. Галоўны рэдактар Андрэй Панкрат паведаміў, што гарадскія, сельскія паштальёны, грамадскія распаўсюднікі — гэта першыя памочнікі ў арганізацыі падпіскі на газету.

    Фота: vg-gazeta.by

    Цяпер як раз ідзе актыўная агітацыя паштовай падпіскі на раёнкі Віцебскай вобласці.

    «Рэдакцыя, у сваю чаргу, імкнецца забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для правядзення падпісной кампаніі. Адна з форм такой працы — аб’ява конкурсу сярод сельскіх, гарадскіх паштальёнаў і грамадскіх распаўсюднікаў», — кажа Панкрат.

    Па выніках падпіскі на першы квартал і першае паўгоддзе 2024 года пераможцамі конкурсу сталі: паштальён вёскі Зябкі Алена Грэміцкіх, гарадскі паштальён Людміла Рымкевіч і грамадскі распаўсюднік Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых Алена Маісеева. За гэта ім уручылі электрапрасы.

    Як піша сайт «Веснік Глыбочыны», пераможцы быццам у адзін голас цвердзяць, што глыбачане найперш выпісваюць раённую газету, а ўжо потым усе астатнія выданні, і што лепшай крыніцы інфармацыі пра жыццё Глыбоччыны не знайсці. Паводле паштальёна Алены Грыміцкіх, сабраць падпіску на раёнку не складае асаблівай цяжкасці.

    «Зразумела чаму — таму што ніякай альтэрнатывы ўжо не засталося. У раёне ды ўвогуле ў краіне знішчылі ўсе незалежныя выданні, а раёнку прымушаюць выпісваць усіх працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Ды і ў пенсіянераў выбару больш няма. Тыя, хто раней выпісваў і купляў даволі папулярную ў раёне незалежную газету «Вольнае Глыбокае», зрабіць гэта ўжо не могуць», — заўважаюць глыбачане.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці