• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гэтым разам дакладна: адхілены апеляцыі журналіста Вацлава Арэшкі і прафсаюзных лідараў

    У Вярхоўным судзе 3 красавіка разглядаліся скаргі прафсаюзных актывістаў, асуджаных на працяглыя тэрміны зняволення нібыта за «экстрэмісцкую дзейнасць». На перагляд беспадстаўна суровага выраку разлічваў і журналіст, публіцыст, палітолаг Вацлаў Арэшка. Аднак найвышэйшая судовая інстанцыя не знайшла прычын, каб змякчыць пакаранні для фігурантаў справы.  

    Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, яго вёў суддзя Вярхоўнага суда Пётр Лістраценка. Інтарэсы падабаронных прадстаўлялі адвакаты, якія аспрэчвалі неабгрунавана жорсткія прысуды на падставе, перш за ўсё, пераследу за грамадзянскую актыўнасць.

    Самі асуджаныя чакалі канчатковага вердыкту ў ізалятары турмы № 4 Магілёва.    

    Нагадаем, працэсам на стадыі першай інстанцыі займаўся Мінскі гарадскі суд, суддзя Настасся Папко адпачатку зрабіла слуханні абмежаванымі для «наведванняў з вуліцы». На лаве падсудных — рэдактар бюлетэня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Вацлаў Арэшка, старшыня прафсаюза РЭП Васіль Бераснеў і колішні кіраўнік арганізацыі Генадзь Фядыніч.

    Цягам паўтара месяца звестак з судовай залы амаль не прасочвалася, да прысуду не было нават вядома, якія тэрміны прадстаўнік пракуратуры Раман Бізюк запатрабаваў для абвінавачаных прафсаюзных актывістаў. Таму выніковыя выракі, агучаныя 5 студзеня 2023 года, назіральнікаў, без перабольшання, збянтэжылі.

    Вацлаў Арэшка, рэдактар прафсаюзнага бюлетэня — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Васіль Бераснеў, дзейны старшыня прафсаюза работнікаў РЭП — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Генадзь Фядыніч, былы кіраўнік прафсаюзнага аб’яднання — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Пры тым, што ўсе фігуранты — людзі сталага веку. Так, Генадзю Фядынічу летам будзе 66 гадоў, Вацлаву Арэшку неўзабаве пасля прысуду споўнілася 68, Васілю Берасневу — 73.       

    Журналіста і актывістаў звінавацілі ў шэрагу крымінальных артыкулаў, якія апошнім часам звыкла выстаўляюцца ў палітычных працэсах: заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361–1 КК).

    Усіх затрымалі пасля ператрусаў у красавіку 2022 года, спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА № 1 Мінска.

    31 сакавіка Вярхоўны суд не ўклаўся ў аднадзённае пасяджэнне. За гэты час прызначаны на працэс суддзя Пётр Лістраценка толькі паспеў заслухаць аргументы прадстаўнікоў абароны. У выніку вынясенне канчатковага вердыкту было перанесена на панядзелак 3 красавіка.Слуханні адбываліся ў закрытым рэжыме.

    Летась у ліпені Вярхоўны суд на падставе заявы Генеральнай пракуратуры зліквідаваў Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, які да таго Камітэт дзяржбяспекі прызнаў «экстрэмісцкай арганізацыяй», а таксама Беларускі незалежны прафсаюз, Свабодны прафсаюз Беларускі, Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

    Праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якія апынуліся за кратамі. Гэта Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Бут-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў.

    Адрозна ад бальшыні калегаў, прафесійна засяроджаных на абароне правоў працоўных, Вацлаў Арэшка займаўся культурніцкімі праектамі ды ініцыятывамі. У якасці журналіста і даследчыка друкаваўся ў часопісах «Спадчына», «Arche Пачатак», pAR­Ti­san, рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі». Выступаў як палітолаг у беларускіх і замежных СМІ. Актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыятар стварэння «Кнігі Гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій савецкага рэжыму.

    У вір судовых разбіральніцтваў Вацлаў Арэшка трапіў 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры — нібыта «браў актыўны ўдзел у дзейнасці незалежных прафсаюзаў» як рэдактар бюлетэня работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). 

    У канцы снежня 2022 года быў абвешчаны прысуд па іншай «прафсаюзнай справе» — над кіраўнікамі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Лідэр арганізацыі Аляксандр Ярашук асуджаны на 4 гады калоніі, яго намеснік Сяргей Антусевіч — на 2 гады, бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім — на 1,5 года калоніі. Спробы аспрэчыць выракі праз Вярхоўны суд гэтаксама аказаліся марнымі.

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» выйшлі на волю

    «Есть понимание, что это вопрос выживания страны и нации». Украинская журналистка о медиа в условиях войны

    ФСБ заявіла, што затрымала карэспандэнта The Wall Street Journal Эвана Гершкавіча па падазрэнні ў шпіянажы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці