• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура РФ прызнала непажаданымі ў краіне Bellingcat і Insider

    Bellingcat і Insider, якія займаюцца журналісцкімі расследаваннямі, паводле Пракуратуры РФ, уяўляюць пагрозу бяспецы цэлай аграмаднай краіны.

    Генпракуратура прызнала непажаданай у Расіі дзейнасць унесеных у РФ у рэестр СМІ-іншаагентаў выданняў Belling­cat і Insid­er, а таксама чэшскага Інстытута прававой ініцыятывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паведамляе Euronews.

    «Паводле вынікаў вывучэння матэрыялаў Генпракуратурай РФ прынятая пастанова аб прызнанні непажаданай на тэрыторыі РФ дзейнасці замежных няўрадавых арганізацый Belling­cat Ltd. (Вялікабрытанія), Sticht­ing Belling­cat (Нідэрланды), The Insid­er (Латвія), «Інстытут прававой ініцыятывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» (Чэхія)», — цытуе прадстаўніка Генпракуратуры РФ расійскае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».

    Дзейнасць арганізацый «уяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу і бяспекі РФ», заявілі ў ведамстве.

    Супрацоўнікі Belling­cat і Insid­er займаюцца журналісцкімі расследаваннямі. У адным з іх яны высветлілі, што група супрацоўнікаў ФСБ, як мяркуецца, арганізаваная атручэнне палітыка Аляксея Навальнага і яшчэ некалькіх чалавек, таксама здзейсніла дзве спробы атруціць журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу ў 2015 і 2017 гадах.

     

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці