• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура: «Падставаў для разгляду звароту БАЖ па сутнасці няма»

    Генеральная пракуратура адпісалася на зварот ГА «БАЖ» адносна судоў над фрылансерамі.

    У ведамстве не сталі разглядаць ліст арганізацыі па сутнасці, спаслаўшыся на тое, што старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец не мае паўнамоцтваў афіцыйнага прадстаўніка журналістаў.   

    «…Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні можа быць абскарджана асобай, у дачыненні да якой яна вынесена, пацярпелым, іх прадстаўнікамі, абаронцам», – гаворыцца ў пасланні за подпісам начальніцы аддзела нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян М. Паповай.

    «Не з’яўляючыся ўдзельнікам адміністрацыйных працэсаў… і не прадставіўшы ў Генеральную пракуратуру пацверджаную ў вызначаным парадку даверанасць, якая пацвярджала б Вашы паўнамоцтвы як прадстаўніка, Вы не надзеленыя правам абскарджання пастановаў па справе ў дачыненні да ўказаных асобаў».   

    Кіраўніцтва ГА «БАЖ» не здзіўлена такім адказам пракуратуры, «бо ўжо не ўпершыню дзяржаўныя органы адказваюць падобным чынам».

    «Мы не звярталіся ў пракуратуру са скаргай па канкрэтных судовых пастановах,  – падкрэслівае старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. – Мы рабілі гэта на падставе закона аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў, што падкрэслівалі ў самім лісце. На мой погляд, пракуратура ў парадку нагляду мае права сама разгледзець пытанне аб прынясенні пратэсту на тую ці іншую судовую пастанову. Мы і мелі на мэце прыцягнуць увагу дзяржаўных органаў да сітуцыі, якую нельга разглядаць як прававую».

    Нагадаем, што 9 ліпеня арганізацыя даслала пісьмовыя звароты старшыню Вярхоўнага суда Валянціну Сукалу, Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку, Міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу і старшыню КДБ Валерыю Вакульчыку.

    Да кожнага ліста прыкладзеная заява ГА “БАЖ”, прынятая 7 ліпеня, а таксама Абгрунтаванне неправамернасці прыцягнення да адказнасці журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ.

    Журналісцкая арганізацыя дамагаецца публічнага абмеркавання праблемы прыцягнення да адказнасці фрылансераў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, ГА “БАЖ”, а таксама ўсіх зацікаўленых асобаў.

    На гэтую ж тэму:

    ГА «БАЖ» звярнулася ў Вярхоўны суд, Генпракуратуру, МУС і КДБ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці