• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура не кажа Еўрарадыё, ці давала дазвол на праслухоўванне Дашкевіча

    У праграме “Галоўны эфір”, паказанай 12 сакавіка, былі прадэманстраваныя моманты тэлефоннай размовы Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца. Відавочна, што запіс той размовы ― вынік праслухоўвання іх тэлефонаў праваахоўнымі органамі. Еўрарадыё даслала афіцыйны запыт у Генпракуратуру з просьбай адказаць: ці давала пракуратура дазвол на такое праслухоўванне? І калі давала, то ў межах якой крымінальнай справы?

    29 сакавіка Генпракуратура дала свой адказ на запыт Еўрарадыё. У адказе тлумачыцца, на якой падставе пракуратура… не можа адказаць на нашы пытанні.

    “Артыкулам 10 Закона “Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці” ўстаноўлена, што толькі грамадзяне, у дачыненні да якіх праводзіліся або праводзяцца аператыўна-вышуковыя дзеянні, маюць права азнаёміцца з атрыманымі пра іх звесткамі… Такім чынам, прававыя падставы для прадастаўлення запытаных Вамі звестак адсутнічаюць”, — гаворыцца ў адказе Генпракуратуры.

    Адначасова ў адказе спасылаюцца на артыкул 8 гэтага ж закону, дзе гаворыцца, што “аператыўна-вышуковая дзейнасць ажыццяўляецца з захаваннем у тайне звестак аб праводзімых органамі аператыўна-вышуковых мерапрыемствах”. Але тады якім чынам запіс размовы Дашкевіча і Севярынца трапіў да журналістаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці