Гендырэктара ТАСС звольнілі за няправільнае асвятленне бунту Прыгожына
Звальненне гендырэктара дзяржагенцтва ТАСС Сяргея Міхайлава стала пакараннем Крамля за празмерна падрабязнае асвятленне бунту ПВК «Вагнер», піша «Наша Ніва».
Міхайлаў, які ўзначальваў ТАСС з 2012 года, пазбавіўся пасады 5 ліпеня і быў пакараны пасля бунту «вагнераўцаў», які каштаваў кар’еры некаторым генералам, паведамляе The Moscow Times.
Прэтэнзіяй Крамля да Міхайлава стала залішне заўзятае «навінавае» асвятленне ўзяцця штаба ў Паўднёвай федэральнай акрузе ў той момант, калі ўлада публічна праявіла слабасць і знаходзілася ў паніцы. ТАСС адным з першых — раніцай у суботу 24 чэрвеня — апублікаваў фатаграфіі з Растова, якія наглядна даказваюць, што байцы «Вагнера» занялі цэнтр горада і блакавалі штаб камандавання войскамі ва Украіне.
«Нейкае вар’яцтва ў іх [у ТАСС] здарылася», — сказаў The Moscow Times чыноўнік урада.
У Крамлі, дзе трымаюць усе СМІ пад строгім кантролем, былі незадаволеныя як эпізодам з мяцяжом Прыгожына, так і ў цэлым недастатковым узроўнем прапаганды з боку ТАСС, сказала крыніца ў кіраўніцтве агенцтва і пацвердзіла суразмоўца ў Крамлі. Аляксей Громаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які курыруе СМІ, «быў проста ў лютасці», сказала крыніца ў ТАСС.
Апошняй кропляй для Крамля стала інфармацыя пра тое, што Міхайлаў пакінуў Маскву, калі бранятэхніка «Вагнера» маршам рухалася на сталіцу, а з аэрапортаў адзін за адным ляцелі бізнэс-джэты алігархаў і чыноўнікаў. Сам Міхайлаў паведаміў The Moscow Times, што падчас чэрвеньскіх падзей «знаходзіўся ў сваім кабінеце».
Чытайце яшчэ:
Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі
6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі
Для белорусской журналистки собрали 11 тысяч злотых меньше чем за сутки