• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Газеце Слонімскай” — 20 гадоў!

    Сёння ў нашай хаце свята, хоць працуе наша хата — так, перафразуючы крыху народную песню, можна сказаць пра 20-гадовы юбілей “Газеты Слонімскай”.

    Журналісты, вярстальшчыкі, рэкламная служба, аддзел распаўсюду і нават бухгалтэрыя “ГС” працуюць, каб у сераду газета патрапіла да чытача.  А ў большасці нашых чытачоў тым часам сёння законны выхадны. Але з таго №1 “Газеты Слонімскай”, які выйшаў 24 красавіка 1997 года, і па сённяшні № 1 038 “ГС”, які выйдзе 26 красавіка 2017 года, так было заўсёды — у газетчыкаў свой графік працы.

    — Я віншую вас усіх з нашым сённяшнім працоўным юбілеем, з 20-годдзем “Газеты Слонімскай”, які мы сустракаем на працы. Больш расслаблена, не ў працоўнай атмасферы, мяркую, мы адзначым 20-годдзе газеты ў чэрвені. А сёння я дзякую вам за працу і жадаю найперш здароўя. Будзе здароўе — будзе натхненне, будзе жаданне працаваць, будуць цікавыя тэмы і будзе цікавай наша газета! — пажадаў калектыву рэдакцыі галоўны рэдактар і выдавец “Газеты Слонімскай” Віктар Валадашчук, запрашаючы за салодкі стол, дзе чакаў вялікі юбілейны торт са Слонімскага хлебазавода.

    Аднак перад частаваннем святочным тортам была яшчэ юбілейная фотасесія, якой мы крыху тут і падзелімся. І, канечне, сябры, віншаванні прымаюцца ўвесь гэты юбілейны год.

    Фота з архіва “ГС”

    ГА «БАЖ» віншуе калектыў «Газеты Слонімскай» з юбілеем! Шчыра радуемся за калег ды зычым поспехаў у працы! Хай работа будзе ў радасць і задавальненне! А чытачы любяць і цэняць сваю «ГС» ды яе аўтараў!

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці