• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Ігару Карнею падоўжылі знаходжанне ў ПКТ

    Журналіста Ігара Карнея пакінулі ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу. — РС) яшчэ прынамсі на 4 месяцы, піша «Радыё Свабода». Пра гэта паведаміла крыніца, якая прасіла не называць яе дзеля бясьпекі. За што наклалі спагнаньне, крыніцы невядома.

    Карней Ігар

    Ігар Карней. Фота: Радыё Свабода

    У сакавіку журналіста Ігара Карнея пакаралі 3 гадамі зьняволеньня паводле часткі 3 артыкулу 361–1 Крымінальнага кодэксу («удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»). Адбываць пакараньне Карнея адправілі ў калёнію № 17 у Шклове. Улетку, паводле крыніцы, Ігара зьмясьцілі ў ПКТ першы раз. Тэрмін дадатковай ізаляцыі мусіў закончыцца ў жніўні, але цяпер стала вядома, што ў атрад з ПКТ палітвязень так і не вярнуўся.

    «Ведаем, што да канца студзеня 2025-га ён прабудзе ў ПКТ. Званкі яму забароненыя, пасылку зь цёплымі рэчамі не атрымае, адна ўжо вярнулася, бандэроль толькі праз 6 месяцаў. Часам піша лісты», — паведаміла крыніца.

    Вядомыя і некаторыя бытавыя падрабязнасьці жыцьця Ігара Карнея ў ПКТ.

    «Шпацыр у яго 30 хвілін на дзень. З задавальненьнем выходзіць гуляць пры ўсякім надвор’і. Зь бібліятэкі бярэ чытаць кнігі. Часу на чытаньне там мала, але які ёсьць, выкарыстоўвае цалкам», — паведаміла крыніца пра Ігара Карнея.

    Ігару Карнею 56 гадоў. 5 кастрычніка іх з жонкай шлюбу споўніцца 33 гады. У іх чатыры дачкі. Другі год яны будуць адзначаць сямейнае сьвята паасобку. Сям’я Ігара Карнея выехала зь Беларусі праз пагрозу перасьледу.

    Журналіст Ігар Карней прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязьнем. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зьняволеньні цяпер знаходзяцца 33 беларускія журналісты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці