• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар iXBT.games выйшаў на волю

    Стрымер і галоўрэд сайта iXBT Віталь Казуноў выйшаў на волю, піша @ixbtgames. Ён адбываў адміністрацыйны арышт, меркавана, па палітычных артыкулах.

    Віталь Казуноў. Скрыншот: разгортванне / Youtube

    «Віншуем нас і вас з вяртаннем Віталя», напісалі аўтары канала 25 сакавіка 2024 года. Таксама з нагоды радаснай падзеі чытачам рэсурсу вярнулі магчымасць пісаць каменты.

    Нагадаем, відэа з «прызнаннем» галоўнага рэдактара сайта iXBT.games і гульнявога стрымера Віталя Казунова праўладны тэлеграм-канал, блізкі да сілавых структур, апублікаваў 18 сакавіка 2024 года. Мужчына распавядаў, што ў 2020 годзе ў сацыяльнай сетцы Face­book ён апублікаваў «фота з пратэстаў» і «забароненую бел-чырвона-белую сімволіку». Акрамя таго, Віталь Казуноў распавёў, што ў 2017 размесціў выяву цемнаскурай дзяўчыны ў нацысцкай форме, якая «прызыўна глядзіць у камеру». 

    19 сакавіка суд прыгаварыў Казунова да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак невядома, па якіх артыкулах яго абвінавацілі.

    Віталь Казуноў — гульнявы стрымер і галоўны рэдактар сайта з навінамі са свету мабільных і камп’ютарных гульняў, інтэрнэт-індустрыі і камп’ютарных камплектуючых.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці