ГА “БАЖ” звярнулася да Ананіч наконт паправак у заканадаўства
22 красавіка журналісцкая арганізацыя накіравала афіцыйны запыт у Міністэрства інфармацыі.
“Як стала вядома з выступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 21 красавіка 2016 года, Вы як міністр інфармацыі прымаеце ўдзел у распрацоўцы законапраекта аб рэгуляванні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт”, – гаворыцца ў лісце за подпісам старшыні ГА “БАЖ” Андрэя Бастунца.
У сувязі з гэтым арганізацыя просіць паведаміць:
- пра якія заканадаўчыя ініцыятывы канкрэтна ідзе гаворка;
- якія нормы, што рэгулююць функцыянаванне нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, падлягаюць змене.
“З прычыны важнасці праблемы прававога рэгулявання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт для дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і забеспячэння канстытуцыйнага права грамадзян на свабоднае атрыманне і распаўсюд інфармацыі ў цэлым просім Вас прыцягнуць да распрацоўкі згаданага законапраекта грамадскія арганізацыі, у прыватнасці, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а таксама прадстаўнікоў інтэрнэт-сектара”, – піша міністру інфармацыі старшыня ГА “БАЖ”.
Лукашэнка даручыў распрацаваць закон у сферы кантролю інтэрнэту