9 ліпеня, у суботу, а 19.00 на тым самым месцы ў Зялёным Лузе, дзе некалі гулялі з Юрасём. Скрыжаванне Цікоцкага і Карбышава, стадыён СШ №13, вул. Цікоцкага, 57.
Юрась Бушлякоў выкладаў у БДУ, у нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, у Карлавым універсітэце (Прага). Журналістыкай займаўся з 1994 года, працаваў у незалежных СМІ, на «Радыё Рацыя», апошнія дзесяць гадоў — на «Радыё Свабода». Заўчасна пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.