• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Функцыя ў Telegram, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай

    У Telegram доўгі час існуе магчымасць экспартаваць (перанесці на камп'ютар) усю гісторыю акаўнта. Праз метад спробаў і памылак адкрылі, што яна дае магчымасць пабачыць паведамленні нават з закрытых чатаў, з якіх вы выйшлі, і выдаленую гісторыю камунікацый з некаторымі ботамі. Расказваем, якія заканамернасці адкрылі, як засцерагчыся і як можна скарыстаць гэтую функцыю для павышэння бяспекі.

    Каб скарыстацца магчымасцю экспарту ўсяго акаўнта, трэба мець сістэму Win­dows і праграму Telegram для яе. Пасля гэтага вам трэба зайсці ў «Налады» і абраць пункт «Пашыраныя налады». Там абярыце пункт «Экспартаваць даныя Telegram». Мы рабілі экспарт з некалькіх акаўнтаў. 

    Для тых, хто ўвайшоў у Win­dows-кліент нядаўна, можа спатрэбіцца пацвердзіць аперацыю і пачакаць 24 гадзіны.

    Далей абярыце тое, што хочаце экспартаваць, — лепш абраць усе пункты. Для эканоміі часу не абірайце экспарт фота і іншых медыяфайлаў (прынамсі, абярыце невялікі максімальны памер файлаў). Не забудзьцеся абраць экспарт «Актыўных сеансаў» і «Разнастайных звестак».

    Пасля гэтага пачакайце заканчэнне экспарту. Націсніце кнопку «Паказаць даныя» і паглядзіце атрыманыя даныя (файл называецца «export_results.html»).

    Што мы адшукалі?

    Прааналізуйце файл і звярніце асаблівую ўвагу на яго канец у пункце Chats — там ёсць паведамленні з чатаў, з якіх вы выйшлі ці ў якіх былі заблакаваныя (праўда, паведамленні толькі вашы).

    Таксама звярніце ўвагу на пункт Oth­er data («Іншыя даныя»). Там утрымліваецца гісторыя вашых IP-адрасоў, з якіх вы заходзілі ў тэлеграм, спіс створаных вамі стыкераў і спіс нявыдаленых чарнавікоў вашых паведамленняў за ўвесь час.

    У адным з акаўнтаў «усплыла» перапіска са старога працоўнага чата чалавека — паведамленні толькі ягоныя, але датычаць важных пытанняў па мінулым месцы працы. Прычым чат закрыты, а чалавек выйшаў з яго больш за паўгода таму.

    У іншым — вельмі старая перапіска з ботам (за 2019 год), якая не бачная звычайнымі метадамі і якая была выдаленая ўручную. Таксама там былі чарнавікі некалькіх паведамленняў, пра якія чалавек забыўся. У астатніх выпадках нічога значнага адшукаць не атрымалася.

    Сярод іншых цікавых рэчаў — праграма дае магчымасць пабачыць усе вашы кантакты ў пункце Fre­quent con­tacts па тым, наколькі часта вы да іх звярталіся. Гэта дазваляе імгненна пабачыць тых, каму вы пішаце найчасцей. Таксама там бачныя тыя сайты, на якія вы аўтарызаваліся праз тэлеграм і маглі даўно забыцца.

    Як ад гэтага абараніцца?

    Першае: у экспартаваных паведамленнях не было чатаў, у якіх былі выдаленыя ўсе паведамленні чалавека (або выкананая опцыя «Выдаліць і выйсці»). Такім чынам, перад выхадам з чата варта выдаляць усе вашы паведамленні, каб перастрахавацца. Тое самае варта рабіць і для ботаў — выдаляць з імі перапіску цалкам.

    Калі вы забыліся, адкуль у вас узяўся нейкі чат пасля экспартавання і вы не можаце выдаліць з яго паведамленні, то лепш выдаліць гэты свой акаўнт з канцамі і стварыць новы.

    Другое: узноўленая перапіска з ботам — гэта, хутчэй за ўсё, памылка самога тэлеграма, якая была выпраўленая, а не сістэмная праблема. Пры гэтым аніводны з ботаў, выдаленых па інструкцыі з нашага сайта, не быў у экспартаваных.

    Трэцяе: тэлеграм захоўвае чарнавікі, пра якія лёгка забыцца. Каб іх выдаліць, зайдзіце ў меню наладаў «Даныя і сховішча» і націсніце «Выдаліць чарнавікі на воблаку».

    Чацвёртае: лепш адключыць функцыю прапанавання частых кантактаў. Для гэтага зайдзіце ў пункт наладаў «Прыватнасць і бяспека» і адключыце функцыю «Прапаноўваць частыя кантакты».

    Пятае: пераправерце ўкладку меню «Прыватнасць і бяспека» пад назвай «Аўтарызаваныя сайты» (Logged in with Telegram) і ўпэўніцеся, што там няма лішніх рэсурсаў.

    Як пачысціць свой акаўнт з дапамогай гэтай функцыі?

    Але ў гэтай функцыі ёсць і карыснае вымярэнне — яна дазваляе ўпэўніцца ў абароненасці акаўнта.

    Выдаліце паведамленні ў чатах і ботах, якія вы хацелі пачысціць. Пасля гэтага зрабіце экспарт вашага акаўнта згодна з інструкцыяй у першым пункце нашага артыкула. Выстаўце максімальныя налады прыватнасці, выдаліце чарнавікі і магчымасць бачыць частыя кантакты.

    Пасля гэтага экспартуйце даныя акаўнта нанова і адкрыйце файл. Праверце чаты, асабліва напрыканцы, там, дзе захоўваюцца выдаленыя і заблакаваныя чаты. Пераправерце выдаленыя боты.

    Таксама звярніце ўвагу на ўсе іншыя ўкладкі на прадмет таго, што магло застацца непачышчаным. Адзінае, што пачысціць нельга — гэта гісторыю вашых IP-адрасоў, якую тэлеграм можа захоўваць да года. Стваральнікі месенджара сцвярджаюць, што гэта неабходна ім для таго, каб сэрвіс працаваў.

    Чытайце яшчэ: 

    Асуджаны па “спецвытворчасці” журналіст Дзмітрый Навоша: “Рэпрэсіі — гэта адзінае, што ў лукашыстаў атрымліваецца”

    «За 15 год не атрымаў ніводнага ўказаньня ад польскага МЗС». Вялікая размова з намесьнікам дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім

    У Брэсце затрымалі блогера Дзмітрыя Гарбунова

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці