• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фрылансер заступіўся за блогера, і яго аштрафавалі на 735 рублёў

    2 траўня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Восіпава аштрафавала журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічыняў (735 рублёў).  Ён у чарговы раз прызнаны вінаватым ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ — паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Судовае разбіральніцтва пачалося яшчэ 26 красавіка і было перанесенае на сёння, каб удакладніць у міліцыі недарэчнасць. У пратаколе ўказвалася, што Жукоўскі ў перыяд з 5 па 7 сакавіка на вуліцы Кніжнай праводзіў інтэрв’юраванне відэаблогера Паўла Главацкага, гамельчукоў Віталя Шулькіна і Альберта Апекуна, а пасля нібыта вырабіў відэасюжэт і нават размясціў яго ў праграме “Аб’ектыў” на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.

    Яшчэ на мінулым пасяджэнні Жукоўскі патлумачыў суду, што не рабіў відэаздымкаў менавіта на вуліцы Кніжнай. А відэаблогер – гэта  ягоны сябра. Яны сустракаліся, пілі ліманад, размаўлялі, запісвалі адзін аднаго на відэакамеру. Аднак, па словах Жукоўскага, гэта дакладна было не на вуліцы Кніжнай, а ў яго дома альбо на Рэчыцкім праспекце.

    У адрозненне ад папярэдняга слухання, калі міліцыя падала ў суд дыск з запісам сюжэту, на якім быў толькі гук, гэтым разам на агляд пададзены сюжэт з тэлеканала “Белсат” пад назвай: “У Гомлі трапіў пад ціск блогер, які засудзіў ДАІшнікаў”. У ім расповед акурат пра блогера Главацкага, на якога пасля выйгранага суда ціск з боку міліцыянтаў абрушыўся яшчэ з большай сілай. Відэасюжэт выраблены журналісткай Таццянай Уласенка, у ім скарыстаныя і відэаздымкі з Гомеля.

    На падставе гэтага відэасюжэту суд і аштрафаваў фрылансера. Жукоўскі на пасяджэнні не прысутнічаў. Ён яшчэ ў красавіку, атрымліваючы   позву, напісаў, што не зможа 2 траўня прысутнічаць на судзе, паколькі праходзіць медычную камісію ў сувязі з прызывам на вайсковыя зборы. Пра штраф даведаўся ад судовага сакратара.

    Адміністрацыйнае пакаранне фрылансер мае намер абскардзіць у абласным судзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці