Freedom House: Беларусь – у дзясятцы найгоршых краін па свабодзе слова
Праваабаронцы з Freedom House па выніках 2015 года зноў паставілі Беларусь у дзясятку найгоршых краін з пункту гледжання свабоды СМІ. Наша краіна аказалася на 192 месцы са 199 дзяржаў свету. Разам з тым, аўтары даклада адзначылі невялікае паляпшэнне палітычнага асяродку для працы медыя ў Беларусі.
Скрыншот мапы свабоды слова па выніках 2015 года:
Як і ўсе мінулыя гады, наша краіна трапіла ў катэгорыю «несвабодных краін». Рэйтынг лічыцца па трох паказніках: «палітычны асяродак», «прававы асяродак» і «эканамічны асяродак». Чым меншы бал па кожнай з іх, тым свабодней СМІ ў кожнай канкрэтнай краіне.
Вынікі Беларусі ў дакладзе «Свабода прэсы» Freedom House |
||
|
2015 |
2016 |
Прававы асяродак |
29 |
29 |
Палітычны асяродак |
36 |
34 |
Эканамічны асяродак |
28 |
28 |
Усяго |
93 |
91 |
Невялікае паляпшэнне выніку ў графе «палітычны асяродак» падняло месца Беларусі з 194-га на 192‑е. Горш за Беларусь у апошнім дакладзе — Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан, Крым (вылучаны асобна), Эрытрэя і Куба. Абагналі Беларусь у дзясятцы найгоршых Сірыя, Іран і Экватаряльная Гвінея.
Расія — на 176 месцы з 83 баламі, Украіна — на 112 месцы (53 балы), Казахстан — 181 месца (84 балы), Арменія — 139 месца (63 балы), Літва — 33 месца (23 балы).
У дакладзе Расія апісваецца як «наватар сучаснай дзяржаўнай прапаганды», якая зрабіла больш жорсткім інфармацыйны кантроль у сваёй краіне і акывізавала высілкі па маніпуляванні СМІ ў геапалітычна важных суседніх дзяржавах.
Традыцыйна лідары рэйтынгу — Нарвегія, Бельгія, Фінляндыя, Нідэрланды і Швецыя.
Нагадаем, што арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” апублікавала нядаўна новы Сусветны Індэкс свабоды прэсы. Беларусь у Індэксе, як і ў 2015‑м, і ў 2014‑м гадах, стаіць на 157‑й пазіцыі.
Сусветны Індэкс свабоды прэсы-2016: Беларусь па-ранейшаму на 157‑м месцы
У Беларусі свабода слова на узроўні Кубы, а ў Іране і Сірыі яе больш