• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Французы не пазналі сябе ў прапагандысцкай праграме Кісялёва

    Французскія журналісты сустрэліся з людзьмі, якія давалі каментары расейскаму ТБ і даведаліся цікавыя акалічнасці працы сваіх расейскіях калегаў.

    Папулярная сатырычная перадача «Le Petit Jour­nal» на тэлеканале «Canal +» распавяла, як робяць навіны расейскія тэлеканалы, у прыватнасці «Россия 24».

    Журналісты прааналізавалі структуру выдання праграмы «Вести недели» Дзмітрыя Кісялёва ад 15 траўня, а пасля сустрэліся з людзьмі, якіх інтэрвʼюявала расейскае тэлебачанне.

    Адна з тэмаў заяўленая як «рост еўраскептыкаў у Францыі». Расейскія журналісты пераважна здымалі маніфестацыі незадаволеных новым законам аб працы і інтэрвʼюявала маніфестантаў, якія адказвалі менавіта ў гэтым кантэксце, нічога не кажучы ні пра Еўропу, ні пра еўраскептыцызм.

    Калі журналісты «Le Petit Jour­nal» паказалі героям сюжэту пераклады іх уласных словаў, тыя практычна не пазналі сказанага.

    «Гэта жахліва, агідна і абразліва, што мае словы перавялі такім чынам. Гэта нават не ілжывы пераклад – гэтыя словы цалкам выдуманыя », – кажа адна з апытаных, якая пасля таго, як яе словы падвергнулі« перакладу», стала «сцвярджаць», што баіцца мігрантаў.

    «Не, я зусім не баюся мігрантаў. Я сказала ім, што адчуваю сябе ў бяспецы, і што пытанне мігрантаў для мяне ніяк не звязаны з пачуццём небяспекі, і што я за тое, каб мы прымалі людзей, якія бягуць з краіны, дзе ідзе вайна », – каментуе яна перадачу Дзмітрыя Кісялёва.

    «Вы несумленны чалавек, мяне выставілі расісткай», – звяртаецца пажылая жанчына да расійскага журналісту, прагледзеўшы сваё інтэрвʼю.

    Крамя звычайных грамадзянаў, расейскія журналісты звянуліся па каментар і да двух палітыкаў. Адзін з іх – былы міністр Бруно Ле Мэр выказаў пажаданне, каб тэлебачанне не ўрэзала ягоных словаў і перадавала іх дакладна.

    «Паказанае не падобнае на тое, што я сказаў», – заявіў ён у эфіры праграмы «Le Petit Jour­nal».

    У перакладзе словаў міністра асаблівы акцэнт робіцца на фразе «Мы павінны больш супрацоўнічаць з Расеяй». Папярэджваючы зʼяўленне яшчэ аднаго палітыка – Жана-Мары Ле Пэна – вядоўца кажа: «Цяпер-та ў гэтай выснове ўжо няма ніякіх сумневаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці