• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотавыстава ў Гродне: дванаццаць фатографаў з Ізраіля

    У  гродзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця” адчынілася фотавыстава пад назвай “Выклік дахаты”. Гэта ўнікальная экспазіцыя дванаццаці майстроў з Ізраіля  прыехала ў горад над Нёманам у межах вялікага фестываля “Месяц фатаграфіі ў Мінску” .

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/fot111.jpg

    Па словах аднаго з арганізатараў выставы, вядомага беларускага фотамайстра Андрэя Лянкевіча, экспазіцыя паказвае розныя бакі фотамастацтва: ад лічбавага калажу да сапраўднага калажу, ад класічнага чорна-белага фотаздымка да выкарыстання снайперскіх прыцэлаў у фатаграфіі, да збірання аб’ектаў, як з паказанымі на адным са здымкаў на выставе шкарпэткамі.

    Канцэпцыя выставы была ў тым, што дванаццаць знаёмых між сабой фотамайстроў кінулі ў капялюш свае ключы ад кватэры. Пасля кожны цягнуў з капелюша ключы іншага, ішоў да яго ў жытло і з гэтага паўставалі здымкі паказаныя на выставе.

    Да паказу гэтых некалькіх дзясяткаў прац з Ізраіля, упершыню прадстаўленых у Гродне, мы паставіся з вялікай адказнасцю, кажа Андрэй Лянкевіч:

    “Гэта першая выстава ў новай прасторы. Калі пачынаеш выставу, ты закладаеш узровень супрацы, закладаеш візуальную мову. Гэта была сумесная праца і з Паўлам Мажэйкам, дзе можна было “перамяшчаць сцены, нешта выносіць, прыносіць. Вось гэта, я думаю, была самая складаная рэч пры падрыхтоўцы выставы”.

    Па словах Андрэя Лянкевіча, Ізраіль – гэта адна з геаграфічна далёкіх кропак, з якімі даводзілася працаваць. І гэтая выстава – добры прыклад супрацы з амбасадамі: дапамогу ў першым паказе выставы ў Мінску год таму аказвала  амбасада Ізраіля, прыязджаў адзін з удзельнікаў калектыву, які распавядаў пра выставу, вадзіў экскурсію па экспазіцыі і даваў лекцыю пра тое, як ён разумее фатаграфію, як ён жыве ў фатаграфіі. 

    Для прадстаўніка “Цэнтра гарадскога жыцця” Сяргея Германа фотавыстава з’яўляецца даволі знакавай:

    “Гэта не першы досвед супрацоўніцтва з “Месяцам фатаграфіі” і “Цэнтрам гарадскога жыцця”. Выстава гэтага праекта была ў Гродне і ў мінулым годзе. Нам дужа прыемна прымаць гэты праект. Выстава адметная тым, што яна вельмі канцэптуальная, чаго ў Гродне не хапае. Плюс выстава прысвечаная габрэйскай тэматыцы і мае свой гістарычна падтэкст, паколькі Гродна было і досыць моцна жыдоўскім горадам”.

    Экспазіцыя адкрылася 11 верасня і будзе дэманстравацца ў Гродне цягам двух тыдняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці