• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фота дня. Міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы

    Беларусь зноў на першых старонках сусветных СМІ пасля ўчарашняга маршу мігрантаў, які спыніўся на мяжы Беларусі і Польшчы.
    Беспрэцэдэнтная спроба прарыву мяжы суседняй дзяржавы стала галоўнай тэмай навін сусветных СМІ. Афіцыйны Мінск сцвярджае, што мігранты паводзяць сябе мірна і не парушаюць беларускія законы.
    Варта адзначыць, што большасць фатаграфій, якія распаўсюджваюцца сусветнымі фотаагенцтвамі, належаць беларускаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА і зроблены з лагера для мігрантаў, які стыхійна з’явіўся 8 лістапада ля беларуска-польскай мяжы. Шмат гэтых здымкаў трапіла ў так званы «выбар рэдакцыі».

    На фота мігранты працягваюць заставацца на польска-беларускай мяжы. За лагерам мігрантаў з беларускага боку стаяць вайскоўцы ў масках. Фота: Войцек Радванскі /AFP VIA Get­ty Images.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці