Фота воблака пылу з Сахары беларускай фатографкі трапіла на сайт часопіса Vogue
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мастачка і фатографка Дар’я Роскач. Фота было зроблена у парку сакур Чіўнэ Сугіхары ў Вільні.
«Анамалія ў Віленскім надвор’і і воблака пяску з Сахары дазволілі майму фота трапіць на сайт Vogue. […] Тут бачны і сакуры і тое самае воблака, закрываючае сонца. У моманце гэтыя кліматычныя змены нават зачароўваюць.
Але важна за гэтай прыгажосцю бачыць праблемы, якія стварае чалавецтва і якія не супраць падхапіць і пасіліць у разы сама прырода. На некаторыя з гэтых зменаў мы ніяк не паўплываем. Але штосьці, напрыклад забруджванне асяроддзя — гэта тое на што мы можам паўплываць ужо пачынаючы з сёння», — напісала Дар’я.
Пясчаная бура, якая пранеслася па Сахары, пакінула свой след над часткай Еўропы, у тым ліку над Літвой і Беларуссю. Неба афарбоўвалася ў жаўтлява-памяранцавы колер з‑за драбнюткіх часцінак пясчанага пылу.