Фонд спартовай салідарнасці заклікаў не распаўсюджваць матэрыялы, здабытыя шляхам катаванняў
БФСС звярнуўся да прадстаўнікоў незалежных медыя, дэмакратычных сіл і інфармацыйных рэсурсаў, - піша "Наша Ніва"
«Паважаныя прадстаўнікі незалежных медыя, дэмакратычных сіл і інфармацыйных рэсурсаў! БФСС звяртаецца да вас з просьбай не распаўсюджваць матэрыялы лукашэнкаўскай прапаганды з удзелам беларускіх спартоўцаў. Пакуль Міжнародны алімпійскі камітэт абмяркоўвае магчымасць допуску спартоўцаў з РФ і Беларусі, сумленныя атлеты знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і фактычна з’яўляюцца палоннымі», — гаворыцца ў звароце Фонду.
Рэжым намагаецца выкарыстоўваць іх у сваіх злачынных мэтах і фармат «пакаяльных інтэрв’ю» — адзін з інструментаў ціску на свядомасць грамадскасці.
«Звяртаемся з гэтай жа просьбай да грамадскасці, блогераў і актыўных карыстальнікаў сацсетак! Не ўдзельнічайце ў інфармацыйных аперацыях рэжыму!» — гаворыцца ў звароце БФСС.
Читайте еще:
Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы
Як у Беларусі закрылі медыя праз скандал з ісламам. І пры чым тут выбары?
Дзмітры Плакс: Беларускія справы ў Швецыі сталі менш гучнымі, але не менш важнымі