• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Флагшток» зняў дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў у Беларусі

    Незалежнае гомельскае выданне «Флагшток» зняла дакументальны фільм пра рэпрэсіі 30‑х гадоў XX стагоддзя. Ролі ў ім сыгралі экс-артысты Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз і Святлана Зелянкоўская, а таксама экс-акцёр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Мікіта Хвалюк. Песню для фільма напісаў блогер Андрэй Павук.

    фільм Лес пра рэпрэсіі 30-х гадоў у Беларусі

    Скрыншот: кадр з цізера фільма «Лес»

    Рэжысёрка фільма Марыя Булавінская.

    Дакументальны фільм «Лес» пакажа некалькі рэальных гісторый 1930‑х гадоў пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх пра гомельскага чыноўніка, які выжыў пасля расстрэлу ў Навабеліцкім лесе пад Гомелем.

    У 1955 годзе там правялі археалагічныя раскопкі. Даследаванні паказалі, што ў лесе супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі людзей. У 2021 годзе ў лесе зноў пачаліся раскопкі, іх праводзіў 52‑і пошукавы батальён Мінабароны. Згодна з афіцыйнай версіяй Генпракуратуры Беларусі, пахаваныя ў лесе людзі былі расстраляныя не НКУС, а нацыстамі.

    У фільме выкарыстоўваюцца архіўныя відэа- і аўдыёзапісы, якія змяшчаюць сведчанні відавочцаў падзей 1930‑х гадоў.

    Прэм’ера фільма адбудзецца 26 верасня на ютуб-канале 1142Х.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці