• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм блогера Нехта пра Лукашэнку прызналі экстрэмісцкім, — «Наша Ніва»

    Фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» блогера Сцяпана Пуцілы ўжо прызнаны экстрэмісцкім альбо будзе прызнаны ім у найбліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведаміў у сваім тэлеграм-канале журналіст Арцём Гарбацэвіч. 

    На гэты момант у фільма амаль 1,9 мільёна праглядаў на ютубе. Ён уяўляе з сябе кампіляцыю старых фактаў і іх інтэрпрэтацый, непрыемных для кіраўніка Беларусі.

    Што трэба, каб прызнаць фільм экстрэмісцкім? Хтосьці мусіць падаць заяву ў рэспубліканскую экспертную камісію. Выглядае, што такую ініцыятыву праявіла МУС.

    Камісія на чале з дырэктаркай Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Аленай Івановай разглядае заяву і выносіць сваё рашэнне.

    Сябры камісіі пацвердзілі «Нашай Ніве»: адпаведнае паседжанне сапраўды было. «Доўга сядзелі, выказваліся розныя меркаванні, наколькі я памятаю, у выніку не ўсе прагаласавалі аднолькава», — расказаў адзін з удзельнікаў нарады. У выніку сябры камісіі ўсё ж прызналі фільм «Лукашэнка: крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім.

    У Міністэрстве інфармацыі гэтую сітуацыю не каментуюць, у прыватнасці, ад каментароў адмовіўся Ігар Бузоўскі — намеснік міністра і адначасова намеснік старшыні экспертнай камісіі.

    Абапіраючыся на заключэнне камісіі, адзін з раённых ці гарадскіх судоў Беларусі прызнае фільм экстрэмісцкім. Пасля чаго праз 15 дзён рашэнне ўступае ў сілу.

    Наколькі вядома «НН», адпаведнае паседжанне суда ўжо адбылося, аднак няясна, ці ўжо прайшлі патрэбныя 15 дзён.

    Што за наступствы цягне гэтае рашэнне? Мы спыталіся пра гэта ў юрысткі Марыі Колесавай-Гудзілінай. Яна кажа, што звычайна на практыцы гэта адбываецца так: 

    «Пасля ўступлення ў сілу тыя, хто распаўсюджваюць фільм — будуць лічыцца парушальнікамі закона. З гэтага вынікае, напрыклад, што кампанія, якая кантралюе Ютуб на тэрыторыі Беларусі, напэўна, будзе вымушаная абмежаваць да яго доступ. Нейкія рэпосты ў сацыяльных сетках — таксама парушэнне. Вядома, за ранейшыя рэпосты не пакараюць, калі яны былі да рашэння. Але ўсё пасля яго — незаконна», — патлумачыла «Нашай Ніве» юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці