• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм беларускага журналіста і рэжысёра Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам конкурсу Hinzpeter Awards

    Конкурс заснаваны Карэйскай асацыяцыяй відэажурналістаў для таго, каб падтрымліваць смелую і праўдзівую журналістыку ва ўсім свеце. Hinzpeter Awards накіраваны на прызнанне і падтрымку журналістаў, якія паказваюць праўду пра барацьбу за правы чалавека ў розных краінах свету.

    1 верасня журы конкурсу абвясціла, што сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў пераможцам галоўнага прызу «Свет на раздарожжы» за фільм «Не бойся».

    У фільме паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі паказаны праз прызму назіранняў Міхаіла Аршынскага, які стаўся сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння 2020 года.

    З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

    На жаль, мы не можам размясціць спасылку на фільм тут, бо беларускія ўлады прызналі тэлеканал «Белсат» экстрэмісцкім. Але фільм лёгка гугліцца ў Youtube — «Як Ціханоўскія змянілі Беларусь». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці