• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фігуранту «маскоўскай справы» Ягору Жукаву прысудзілі тры гады ўмоўна

    Студэнту Вышэйшай школы эканомікі і фігуранту «маскоўскай справы» Ягору Жукавупрысудзілі тры гады ўмоўна. Яго прызналі вінаватым у публічных закліках да экстрэмізму ў роліках на YouTube, паведамляе тэлеканал​ «Дождь».

    Таксама Жукаву забаранілі на працягу двух гадоў весьці відэаблог.

    Пракуратура прасіла прысудзіць Жукаву да чатырох гадоў рэальнага тэрміну.

    Нагодай для справы супраць яго сталі некалькі відэа, якія ён разьмяшчаў на сваім YouTube-канале. Суд палічыў, што ў іх Жукаў заклікаў «да ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці супраць дзяржавы».

    Пасьля акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Маскве, у якой Жукаў удзельнічаў, яму прад’явілі абвінавачаньні ў «масавых беспарадках» і адправілі ў СІЗА.

    У верасьні іх зьнялі, аднак на Жукава завялі іншую справу – аб публічных закліках да экстрэмізму. Падчас сьледзтва ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці