• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ФІФА папросіць радзей паказваць заўзятарак падчас трансляцый матчаў ЧС

    Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) папросіць ўласную здымачную групу і нацыянальных тэлевяшчальнікаў радзей паказваць у кадры прывабных заўзятарак падчас трансляцый матчаў чэмпіянату свету па футболе, піша Associated Press са спасылкай на кіраўніка дэпартамента карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ФІФА Федэрыка Адыечы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2366130-49221370-2560-1440.jpg

    Рашэнне ФІФА звязана з праявамі сэксізму ў адносінах да заўзятарак і журналістак, якія працуюць на ЧС-2018, піша агенцтва.

    «[Арганізацыя супраць дыскрымінацыі ў футболе] FARE паведаміла ФІФА аб прыкладна 30 выпадках «сэксізму на вуліцах» падчас ЧС-2018. <…> Дырэктар FARE Пьяра Поўар заявіў, што ў палове выпадкаў аб’ектамі заляцання станавіліся журналісткі, якія знаходзіліся ў прамым эфіры. Паводле ацэнак Поўар, незарэгістраваных выпадкаў праяўлення сэксізму ў адносінах да расійскіх жанчынам магло быць да 10 разоў больш».

    У дзень адкрыцця ЧС-2018 14 чэрвеня расейскі заўзятар з крыкам «Расія — чэмпіён!» пацалаваў у шчаку і схапіў за грудзі журналістку Deutsche Welle Жульет Гансалес Тэран, якая знаходзілася ў жывым эфіры з Масквы. DW расцаніла інцыдэнт як сэксуальнае дамаганне. Пазней мужчына выбачыўся перад журналісткай, патлумачыўшы свае дзеянні тым, што ён пабіўся аб заклад з сябрам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці