• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатограф Васюковіч пра знішчэнне сваёй выставы: «Мяне гэта не раззлавала»

    28 верасня ў Маскве ў Цэнтры дакументальнай фатаграфіі FOTODOC праходзіла творчая сустрэча з беларускім фатографам Аляксандрам Васюковічам. Васюковіч заняў першае месца ў намінацыі “Канфлікт” на міжнародным фотаконкурсе “Прамы погляд 2016”.

    На фотаздымках праекта можна пабачыць адзіночныя і групавыя партрэты жаўнераў Узброеных сіл Украіны, зробленыя Васюковічам падчас паездкі на фронт летам 2014 года. Праз нейкі час Васюковіч ізноў звязаўся з герямі сваіх фота, каб даведацца іх лёс. На фотаздымках свайго праекта ён коратка пазначыў, хто з салдатащ застаўся жыць, хто быў паранены, трапіў у палон альбо загінуў.

    Падчас творчай сустрэчы ў залу Цэнтра FOTODOC прыйшоў мастак Антон Белікаў і пачаў замалёўваць здымкі Васюковіча фарбай з балончыка. “Вы — сціплы фашыст! Я пагарджаю вамі… Што вы робіце? Гэта ж забойцы! Яны забівалі жанчын і дзяцей. А вы прыязджаеце ў Маскву і вешаеце іх фота тут! Вы — усмешлівы гадзёныш. Як вам не сорамна?” — гаварыў Белікаў Васюковічу.

    Працэс знішчэння выставы беларускага фатографа здымаў канал “Рен-ТВ”, сюжэт ужо можна пабачыць на сайце канала.

    «Наогул, даволі сумна, што ў асноўным кожны бачыць тое, што хоча ўбачыць і не спрабуе разабрацца ні ў чым. Але канкрэтна гэты ўчынак не раззлаваў і не знерваваў — гэта проста яшчэ адно пацверджанне таго, у якім часе мы зараз жывем», — сказаў Васюковіч у размове з «Еўрарадыё».

    Фатограф дадае, што хацеў бы, каб здымкі давіселі на выставе ў такім выглядзе, у якім яны зараз ёсць. Па словах Васюковіча, разгром выставы быў прадказальны ― за некалькі дзён да яе адкрыцця ў сацсетках з’явіліся заклікі перашкодзіць гэтаму. «А вось вам у сталіцы проста выстава з фотапрацамі АТОшніка, ён нейкі конкурс выйграў. Маўляў, вы, рускія, у 90‑х і не такое трывалі ― па ўсёй вашай гісторыі пракаціліся, па культурным кодзе… Я спадзяюся, «ответка» ім прыйдзе своечасова. У нас ёсць і грамадства, і дзяржава. Лепш калі і адтуль, і адтуль», ― напісала на старонцы Цэнтра FOTODOC карыстальніца Наталля Макеева.

    Арганізатары выставы выклікалі на Белікава, які паводзіў сябе агрэсіўна, паліцыю. Аднак ён сышоў раней, чым прыехалі праваахоўнікі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці