• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Для гісторыі». Фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч расказаў, як вынес з Валадаркі малюнкі Алеся Пушкіна

    Беларускі фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч здолеў зрабіць у СІЗА на Валадарскага копіі малюнкаў мастака Алеся Пушкіна, якія той пакінуў на сцяне ў камеры. Пра гэта Васюковіч расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат».

    Копія малюнка Алеся Пушкіна, пакінутага на турэмнай сцяне. Фота: Аляксандр Васюковіч

    «Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з Lite­sound сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак — рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду», — распавёў Аляксандр Васюковіч.

    «Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, — гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі», — дадаў фатограф.

    Зараз СІЗА на Валадарскага расфармавалі, таму гэты артэфакт сапраўды з’яўляецца ўнікальным сведчаннем апошніх месяцаў жыцця таленавітага мастака.

    Копія малюнка Алеся Пушкіна, пакінутага на турэмнай сцяне. Фота: Аляксандр Васюковіч

    Нагадаем, Аляксандр Васюковіч быў асуджаны ў Мінску 18 студзеня 2024 года за ўдзел у пратэстах 2020-га, якія асвятляў як фотажурналіст. Яму прызначылі тры гады «хатняй хіміі».  Пасля прысуду пры дапамозе фонду салідарнасці BYSOL Васюковіч выехаў з Беларусі.

    Палітзняволены мастак Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня 2023 года ў рэанімацыі «пры нявысветленых абставінах». Мастака ў непрытомным стане даставілі ў гродзенскую бальніцу, выратаваць яго не змаглі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці