• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook: расейскую палітычную рэкляму ўбачылі каля 10 мільёнаў чалавек

    Сацыяльная сетка Facebook перадала ў Кангрэс каля трох тысяч рэклямных аб’яваў расейскіх арганізацыяў, якія разьмяшчаліся падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША.

    Паводле ацэнак Face­book, каля 10 мільёнаў чалавек убачылі рэкляму, разьмешчаную расейскімі арганізацыямі, якія спрабавалі паўплываць на выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

    Гэта першы выпадак, калі кампанія раскрывае ахоп і патэнцыйны ўплыў такой рэклямы. Сацыяльная сетка дапускае, што ёсьць і іншыя падобныя рэклямныя аб’явы, якія яна пакуль ня выявіла, паведамляе «Голас Амэрыкі».

    Кампанія апублікавала інфармацыю пра прыкладна 3 тысячы рэклямных аб’яваў у той жа дзень, калі яны былі накіраваныя сябрам камітэтаў Палаты прадстаўнікоў і Сэнату, якія вывучаюць спробы расейскіх агентаў паўплываць на апошнія прэзыдэнцкія выбары.

    Крэмль масава купляе палітычную рэкляму ў Facebook?

    У паведамленьні Face­book адзначаецца, што частка аб’яваў была аплачаная ў рублях.

    Кампаніі было прапанавана выступіць на публічных слуханьнях трох розных камітэтаў Кангрэсу ў бліжэйшыя тыдні, каб паведаміць падрабязнасьці расейскай рэклямнай кампаніі, якая выкарыстоўвала такія вострыя тэмы, як міжрасавыя адносіны, якія выклікаюць рознагалосьсі, у спробе пахіснуць пазыцыю выбарнікаў.

    У сваёй заяве Face­book прызнаў, што здольнасьці кампаніі перашкодзіць людзям выкарыстоўваць свой сайт для падрыву дэмакратыі абмежаваныя.

    «Нават калі мы пойдзем на любыя крокі для кантролю за парушэньнямі, на нашай плятформе будзе зьяўляцца сацыяльна-палітычны кантэнт, які выкліча пярэчаньні ў людзей і выкліча пярэчаньні ў нас. Мы дапускаем такія паведамленьні, паколькі падзяляем каштоўнасьці свабоды слова», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці