• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook адмовіцца ад захоўваньня дадзеных у краінах, якія парушаюць правы чалавека

    Сацыяльная сетка Facebook і сэрвісы Instagram і WhatsApp, якія належаць ёй, адмовяцца ад захоўваньня канфідэнцыйных карыстальніцкіх дадзеных у краінах, якія парушаюць правы чалавека.

    d62a0ec8-cce0-4612-abdf-cbd1297591cf_w1023_r1_s.jpg

    Пра гэта ў карпаратыўным блогу кампаніі напісаў заснавальнік Face­book Марк Цукербэрг. Паводле яго, кампанія гатовая да таго, што гэта прывядзе да яе блякаваньні ў некаторых краінах або немагчымасьці выйсьці на новыя рынкі.

    Цукербэрг агучыў новыя пляны разьвіцьця кампаніі. Паводле яго, сэрвісы сацыяльнай сеткі ўдзеляць больш увагі бясьпецы карыстальніцкіх зьвестак, сакрэтнасьці перапіскі і стварэньню магчымасьці для скрытых зносін.

    Акрамя таго, карыстальнікі змогуць скараціць сваю прысутнасьць у сэрвісах — абмяжоўваючы і выдаляючы дадзеныя, якія яны даўно пакідалі ў іх (напрыклад, старыя фатаздымкі, запісы ў стужцы і паведамленьні).

    Face­book раскрытыкавалі ў Кангрэсе ЗША, а таксама ў Брытаніі ды іншых краінах Захаду за недастатковыя захады для абароны карыстальніцкіх зьвестак. У тым ліку гэта магло прывесьці да выкарыстаньня сеткі для ўплыву на вынік на выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, на галасаваньне па Brex­it і ў інтарэсах нацыяналістычнай партыі «Нацыянальны фронт» у Францыі, пісаў у 2016‑м швайцарскі часопіс Das Mag­a­zine.

    У шэрагу краін сьвету прыняты законы аб тым, што асабістыя дадзеныя іх грамадзян павінны захоўвацца на сэрвэрах, фізычна разьмешчаных на тэрыторыі краіны. У тым ліку гэтага патрабуе ад інтэрнэт-кампаній Расея, якая аштрафавала сацыяльную сетку ў лютым за невыкананьне гэтага патрабаваньня, і Кітай, дзе заблякаваныя ўсе сэрвісы Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці