Генпракурор Украіны пра Шарамета: Гэта забойства
20 ліпеня 2016
Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што беларуска-ўкраінскі журналіст Павел Шарамет загінуў у выніку спрацоўвання выбуховага прыстасавання.
У Кіеве ўзарваўся аўтамабіль з журналістам Паўлам Шараметам, ён загінуў (Абнаўляецца)
Пра гэта напісаў Юрый Луцэнка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«З месца здарэння далажылі, што смерць Паўла Шарамета — вынік прывядзення ў дзеянне выбуховага прыстасавання. Гэта забойства», — адзначыў ён.
«Спачуваю Алене [Прытуле, блізкай сяброўцы Паўла Шарамета і кіраўніцы выдання «Украінская праўда», дзе працаваў Шарамет] і ўсім сябрам нябожчыка. Зраблю ўсё, што магу, каб разам з калегамі раскрыць злачынства», — дадаў генпракурор Украіны.
Паўла Шарамета пахаваюць у Менску
Гібель Паўла Шарамета: відавочца выбуху паказаў ФОТА падчас выбуху
Апошні артыкул Паўла Шарамета: Мне сорамна, што я падазраваў беларускамоўных у няшчырасці і кан’юнктурнасці
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
12 стран будут работать в открывшемся в Варшаве центре по борьбе с российской дезинформацией
11.06.2024
МУС пацвердзіла «экстрэмісцкі» статус orsha.eu
29.08.2024
«Московский комсомолец» вынудили удалить статью к 70-летию Лукашенко. О чем в ней говорилось?
02.09.2024
Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе
10.01.2024