• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўныя выданні Брэсцкай вобласці абавязалі завесці чат-бот у Telegram

    У падпісчыкаў Telegram-каналаў, што належаць дзяржаўным газетам Брэсцкай вобласці, напярэдадні 2024 года з’явілася магчымасць пакідаць паведамленні ў месенджары праз чат-бот.

    Выглядае на тое, што новаўвядзенне не было ініцыятывай непасрэдна рэдакцый, а зробленае паводле загаду абласных ідэолагаў. Пра гэта гаворыць і той факт, што чат-боты з’явіліся амаль адначасова ва ўсіх тг-каналах, якія вядуць журналісты дзяржаўных раёнак. Агульны спіс чат-ботаў прарэкламаваў акаўнт Брэсцкага аблвыканкама.

    Разам з тым далёка не ва ўсіх Telegram-каналах мясцовых выданняў існуе магчымасць, каб наведнікі маглі пакідаць свае каментары пад паведамленнямі. Як распавёў на ўмовах ананімнасці супрацоўнік адной з дзяржаўных газет, у рэдакцыі проста перастрахоўваюцца, каб такім чынам у адкрыты доступ не трапілі «непажаданыя» каментары.

    Што тычыцца чат-ботаў, то каб напісаць туды, аўтар допісу мусіць пакінуць пра сябе пэўныя звесткі і нумар тэлефона.

    Як адзначаецца ў абвестцы афіцыйнага Telegram-канала Брэсцкага аблвыканкама, «жыхары кожнага раёна могуць звярнуцца ў чат-бот па любым пытанні, што іх хвалюе, і гарантавана атрымаюць адказ на свае звароты».

    Першыя сёлетнія паведамленні дзяржСМІ сведчаць, што такія звароты сапраўды пачалі з’яўляцца. Карыстальнікі пішуць пра непачышчаныя дарогі ў вёсках пасля снегападу, пакінутае смецце ў святочныя дні і дзіравы дах у школе.

    Чытайце яшчэ:

    Сайт і сацсеткі выдання «Новы Час» абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

    Лідская раёнка заблюрыла на фота вопратку наведвальніка на прыёме старшыні райвыканкама — меркавана там быў амерыканскі сцяг

    Улады пазбавілі БАЖ даменнага імя і пошты. БАЖ звяртаецца ў ICANN

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці