Еўрапейская федэрацыя журналістаў вітае місію АБСЕ ў Беларусі
Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) вітае пагадненне, дасягнутае ў чацвер у Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) аб накіраванні ў Беларусь міжнароднай экспертнай місіі.
На запыт EFJ і Human Rights Watch 26 жніўня ў рэшце рэшт 17 урадаў дзяржаў-удзельніц АБСЕ дамовіліся ўвечары ў чацвер уключыць так званы «Маскоўскі механізм», які дазваляе АБСЕ накіраваць міжнародную экспертную місію ў дзяржаву, якую падазраюць у парушэнні правоў чалавека.
Бельгія, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Славакія, Вялікабрытанія, Канада і ЗША звярнуліся да так званага «маскоўскага механізму» з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Гэта азначае, што будзе створана незалежная экспертная місія для расследавання і дакладу пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая місія можа быць арганізавана без узгаднення з беларускімі ўладамі, але Мінск можа адмовіць у выдачы візаў экспертам. У гэтым выпадку дакладчыкі АБСЕ будуць вымушаны падрыхтаваць сваю справаздачу з інфармацыі, сабранай па-за межамі Беларусі.
АБСЕ вельмі марудна рэагавала. «Толькі 22 жніўня дзейны старшыня (CiO), албанскі прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Ідзі Рама (Edi Ram) — разам з кіраўніком АБСЕ, міністрам замежных спраў Швецыі Эн Ліндэ (Ann Linde) — накіравалі ліст Лукашэнку. Яны прапанавалі наведаць Беларусь для сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада і апазіцыі. Праз тыдзень Рама паўтарыў сваю прапанову на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене», — напісала журналістка Стэфані Ліхштэйнштэйн (Stephanie Liechstenstein) у SHRMonitor.
Правал закліку Рамы да дыялогу прымусіў групу з 17 дзяржаў прыняць меры, запусціўшы «Маскоўскі механізм».
«Нават калі яго рэальны ўплыў на сітуацыю ў Беларусі можа быць абмежаваны, — пракаментавала ў Twitter Стэфані Ліхтэнштэйн, — я думаю, што гэта дасць моцны сігнал аб тым, што дзяржавы АБСЕ сур’ёзна ставяцца да грубых парушэнняў правоў чалавека».
EFJ спадзяецца, што экспертная місія АБСЕ зможа свабодна і аператыўна працаваць у Беларусі. Мы заклікаем экспертаў зафіксаваць шматлікія парушэнні свабоды прэсы, якія адсочваліся Беларускай асацыяцыяй журналістаў (БАЖ) пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня:
-
180 журналістаў былі адвольна затрыманыя, каб перашкодзіць ім асвятляць дэманстрацыі супраць фальсіфікацый і гвалту на выбарах;
-
52 журналісты сталі ахвярамі гвалту;
-
абмежаванні ў доступе да інфармацыі складана падлічыць (блакаванне Інтэрнэт-СМІ, перашкоды ў друку і распаўсюдзе газет, спыненне акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць у замежных СМІ, высылка спецыяльных карэспандэнтаў…).
EFJ заклікае экспертаў АБСЕ як мага хутчэй сустрэцца з кіраўніцтвам БАЖ, якое зможа скласці спіс вінаватых у неаднаразовых парушэннях свабоды прэсы ў Беларусі.
«Мы па-ранейшаму расчараваны павольнай рэакцыяй міжнароднай супольнасці», — сказаў Генеральны сакратар ЕФЖ Рыкарда Гут’ерэс (Ricardo Gutiérrez). — Праз сорак дзён пасля фальсіфікацый на выбарах і масавых рэпрэсій супраць журналістаў Еўрапейскі Саюз да гэтага часу не прыняў санкцый супраць вінаватых. Мы вітаем прагрэс, дасягнуты АБСЕ. Я запрашаю Еўрапейскі савет пераймаць гэты прыклад. Самы час прыняць меры».
BREAKING NEWS
1/ Today 17 @OSCE states invoked the Moscow Mechanism in relation to human rights violations in #Belarus.The states are: US,Belgium,Canada,the Czech Republic,Denmark,Estonia,Finland,France,Iceland,Latvia,Lithuania,Norway,Netherlands,Poland,Romania,Slovakia,&UK.
— Steph Liechtenstein (@StLiechtenstein) September 17, 2020
Enfin! #Belarus https://t.co/BtLE6WemL7
— Ricardo Gutiérrez (@Molenews1) September 17, 2020
The UK will not stand by while the Belarusian authorities repress their citizens with impunity.
Alongside 16 @OSCE countries, the UK today invoked the #MoscowMechanism, triggering an independent investigation in Belarus. https://t.co/7ZTTSvymLr
— Dominic Raab (@DominicRaab) September 17, 2020