• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейская кінаакадэмія далучылася да закліку Беларускай незалежнай кінаакадэміі вызваліць Андрэя Гнёта

    «Тэрміновы заклік аб вызваленні беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта» — Еўрапейская кінаакадэмія падтрымала зварот Беларускай незалежнай кінаакадэміі да сербскіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта.

    экстрадыцыя Андрэя Гнёта ў Беларусь

    Андрэй Гнёт. Фота: асабісты архіў

    «Мы заахвочваем кіна- і культурныя інстытуцыі па ўсім свеце далучыцца да гэтай кампаніі салідарнасці», — звярнулася да супольнасці еўрапейская інстытуцыя.

    Заява Беларускай незалежнай кінаакадэміі была апублікавана на сайце арганізацыі — на наступны дзень да паслання далучылася Еўрапейская кінаакадэмія, а гэтаксама яе заўважыла вядучае амерыканскае выданне Vari­ety.

    «У сваёй заяве Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) заклікала міжнародныя арганізацыі і праваабарончыя групы звярнуцца да сербскіх уладаў, падкрэсліваючы неабходнасць прадухілення экстрадыцыі Гнёта і забеспячэння яго вызвалення, — напісала медыя. — Еўрапейская кінаакадэмія падзяліла заклапочанасць BIFA, выказаўшы салідарнасць з беларускімі калегамі […]».

    «Андрэй Гнёт вядомы тым, што здымаў дакументальную хроніку падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і запісваў заклікі спартоўцаў да свабодных і справядлівых выбараў, — адзначаецца ў звароце Беларускай незалежнай кінаакадэміі. — За гэтыя дзеянні ён пераследуецца беларускім рэжымам. Андрэя арыштавалі ў Сербіі, бо Інтэрпол задаволіў запыт беларускіх уладаў на яго вышук. Пазней Інтэрпол адмяніў запыт на вышук, аднак Сербія не вызваліла Андрэя, і небяспека ў тым, што ён можа быць экстрадаваны ў любы момант».

    «Андрэй Гнёт прызнаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі палітычным вязнем», — інфармуюць супольнасць беларускія незалежныя кінематаграфісты.

    «Гадамі беларускі рэжым працягвае пераследаваць актыўных грамадзян пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, каб знішчыць любыя праявы іншадумства. У Беларусі няспынна працягваюцца ператрусы, арышты і катаванні.

    Ніякая цывілізаваная краіна ці міжнародная арганізацыя не супрацоўнічаюць з Беларуссю ў пошуку і экстрадыцыі палітычна актыўных уцекачоў.

    Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і праваабарончыя групы звярнуцца да ўладаў Сербіі з просьбай не дапусціць экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь і дамагчыся яго неадкладнага вызвалення. Час мае важнае значэнне, мы павінны дзейнічаць зараз, каб выратаваць Андрэя Гнёта», — «б’е ў званы» BIFA.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці