• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапарламент выступіў за палітыку «крытычнага дыялогу» з Беларуссю

    Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. У дакуменце прапануецца праводзіць з афіцыйным Мінскам палітыку "крытычнага дыялогу", піша "Беларускі партызан".

    Еўрадэпутаты звярнулі ўвагу, што на мясцовых выбарах 2018 года беларускія ўлады так і не прынялі да ўвагі рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы. Яны заклікалі неадкладна аднавіць працу над агульнай выбарчай рэформай.

    У дакуменце выказваецца шкадаванне, што ў Беларусі працягваецца пераслед незалежных журналістаў і СМІ. Як прыклад згадваецца збіццё журналіста тэлеканала «Белсат» Андрэя Козела на мясцовых выбарах і блакаванне сайта «Хартыя 97». Еўрапарламент заклікаў неадкладна адмяніць гэтае блакаванне.

    Еўрапарламентары крытыкуюць адмову ў рэгістрацыі палітычных апазіцыйных партый. Таксама яны выказалі шкадаванне з нагоды непрапарцыйнай рэакцыі ўладаў на спробу правесці несанкцыянаваную маніфестацыю 25 сакавіка 2018 года. Тады былі арыштаваныя дзясяткі актывістаў, у тым ліку лідары апазіцыі.

    У чарговы раз Еўрапарламент запатрабаваў вызваліць грамадскіх актывістаў Міхаіла Жамчужнага і Змітра Паліенку, зняволеных па палітычных матывах. Таксама еўрадэпутаты патрабуюць, каб афіцыйны Мінск рэабілітаваў усіх былых палітвязняў і аднавіў іх грамадзянскія і палітычныя правы.

    Еўрапарлямэнт традыцыйна настойвае, каб Беларусь далучылася да мараторыю на смяротнае пакаранне. Гэта мусіць стаць першым крокам на шляху да поўнай адмены смяротнай кары.

    Дэпутаты заклікалі Еўрапейскую знешнепалітычную службу і Еўракамісію працягваць падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Яны падкрэслілі важнасць дапамогі незалежным крыніцам інфармацыі беларускага грамадства — у прыватнасці, радыёстанцыям і тэлеканалам, якія з‑за мяжы вяшчаюць па-беларуску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці