• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Еўраньюс» на базе БТ — што азначаюць вынікі нарады па СМІ. Піша Андрэй Дынько

    Кіраўніцтву дзяржавы прадалі перастаноўку Мукавозчыкаў месцамі. 

    media-ctbmp.jpg

    Возьмем любую з еўрапейскіх краін, сувымерных з Беларуссю па сваім насельніцтве, па аб’ёме рынку. Нарвегія? Польшча? Эстонія? Славенія? 

    Нарвегія. Ёсць дзяржаўная тэлерадыёкампанія, астатнія СМІ — прыватныя. Асноўныя інтэрнэт-парталы (vg.no, aftenposten.no, dagbladet.no) — усе прыватныя. З дзяржбюджэту дафінансаванне атрымліваюць усе тыя прыватныя СМІ, якім не хапае ўласных даходаў, таму што, лічаць нарвегі, умова sine qua non — гэта здаровая канкурэнцыя ідэй.

    Польшча. Ёсць дзяржаўная тэлекампанія (яна моцна падыгрывае дзейнаму кіраўніцтву), але ёсць і прыватныя з абсалютна роўным доступам і пакрыццём. Усе асноўныя інтэрнэт-парталы (wp.pl, onet.pl, gazeta.pl) — прыватныя, некаторыя належыць польскім уласнікам, некаторыя — нямецкім. Прыватны тэлегігант TVN уваходзіць у групу Dis­cov­ery.

    Ужо самі тыя прыклады, якія прыводзіць кіраўнік Дзяржтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, паказваюць, як ён сабе гэта бачыць. Ён гаворыць пра «Еўраньюс». А што такое «Еўраньюс»? Гэта канал на поўным дзяржаўным фінансаванні некалькіх вялікіх еўрапейскіх дзяржаў. Між іншым, нізкаякасны і непапулярны, які не ўваходзіць у топ рэйтынгаў ні ў адной краіне, дзе ён працуе.

    Ніводная з перадавых еўрапейскіх краін, сувымерных з Беларуссю, не робіць стаўкі на развіццё дзяржаўных СМІ.

    Там якасныя СМІ не за кошт прэферэнцый дзяржаўным, а за кошт канкурэнцыі, і, калі ёсць праблемы з якасцю, краіны іх вырашаюць за кошт узмацнення канкурэнцыі.

    Якасныя СМІ — умова для развіцця эканомікі і здаровага грамадства, бо якасная інфармацыя — гэта паветра для прыняцця рашэнняў. Усе пералічаныя вышэй — моцныя дзяржавы, з выдатнай кіраванасцю, эканоміка там развіваецца, узровень жыцця людзей расце, і СМІ там моцныя.

    Абсалютна роўны доступ, пакрыццё, у тым ліку і роўны доступ да дзяржаўных датацый — паветра для росту СМІ.

    Калі на нараду па развіцці СМІ паклічуць кіраўнікоў «Нашай Нівы», Тутбая, Анлайнера, можна будзе чакаць дынамікі. А пакуль кіраўніцтву дзяржавы прадалі перастаноўку Мукавозчыкаў месцамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці