• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Это человек со стальным стержнем». Пресса под прессом: Николай Дедок

    Проект "Пресса под прессом": историю политзаключенного журналиста Николая Дедка рассказывают его коллеги. 

    Беларусского журналиста, блогера и активиста анархического движения Николая Дедка 11 ноября 2020 года жестко, с применением силы задержали в загородном доме в поселке Сосновый. После этого Николая, со следами избиения на лице, заставили сняться на камеру для признательного видео.
    10 ноября 2021 года в Минском городском суде Дедка приговорили к пяти годам лишения свободы — его признали виновным по трем статьям Уголовного кодекса (ст. 342, ст. 361, ст. 295–3). Это «организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок, либо активное участие в них», «призывы к действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности» и «незаконные действия в отношении предметов, поражающее действие которых основано на использовании горючих веществ».
    Александр Дедок, отец Николая, не раз рассказывал СМИ о давлении администрации тюрьмы на его сына. Николая помещали в карцер, лишали прав на переписку и свидания. Так, 10 марта 2022 года Николай отказался от работы в исправительной колонии №9 в знак протеста против лишения его переписки и преследования тех осужденных, которые общаются с ним. Администрация наказала за это Дедка четырьмя месяцами в помещении камерного типа (ПКТ), а двух осужденных, которые продолжали с ним общаться, поместили в ШИЗО.
    23 августа 2022 года — в день рождения Николая — администрация гродненской тюрьмы продлила ему срок в штрафном изоляторе, где заключенный находился по крайней мере полтора месяца.

    «ОН НЕ СЧИТАЕТ, ЧТО ВРЕМЯ В ТЮРЬМЕ — ПОТРАЧЕННОЕ ЗРЯ»

    С Миколой мы познакомились очень давно, еще в то время, когда он сидел свой первый срок (Николая Дедка задержали 3 сентября 2010 года по делу о «нападении на посольство Российской Федерации» и осудили в 2011 году на 4,5 года лишения свободы с последующим продлением срока на год в 2014 году — прим.). Его хорошо знала наша журналистка, мы ему писали письма, подписывали на «Новы час». Когда он вышел, стоял вопрос куда пойти работать. Это сейчас у нас много «политических» и нет проблемы в том, что человек сидел в тюрьме, а в то время это была проблема. Но мы решили попробовать его взять в качестве журналиста, к штату газеты он присоединился в 2016 году.

    Было важно поддержать его тогда. В принципе, мы всегда приветствуем новых людей, и тот, кто действительно «наш», — остается. Те, для кого важна наша миссия, а не просто работа и деньги, оставались в нашей команде, неважно, кем они были до этого, чем занимались. Микола как раз такой человек, которому важно то, что он несет в этот мир.

    И уже в 2016 году было незаметно, что человек только-только начал работать в журналистике. Каждая его статья — глубокая, интересная. Микола старается всегда разбираться в том, что пишет. Он очень принципиальный человек, иногда мы спорили, иногда он обижался, когда я удаляла что-то из его статей. Но, тем не менее, он проработал у нас достаточно долго.

    В 2019 году он уволился и уехал в Польшу на учебу в магистратуре. При этом он остался нашим внештатным автором, периодически писал, помогал разрабатывать телеграм-канал. Мы до сих пор мы поддерживаем контакт, он считает себя частью нашей редакции, и мы тоже.

    Почему Микола не остался в Польше после обучения? Во-первых, когда в 2020 началась пандемия, его перевели на дистанционное обучение и он вернулся в Беларусь. После, когда летом «все началось», он уже решил, что не собирается уезжать. Микола считал, что впереди исторический шанс Беларуси и долг каждого, кто в это верит, оставаться. При этом он, конечно, понимал, что его могут задержать.

    Микола Дедок — человек многосторонне развитый, все, кто с ним знаком, знают, что если он что-то делает, то подходит к этому основательно. Это касается и учебы, и политических интересов, и журналистики. Я знаю, что он изучал арабский язык, читал много литературы по политологии, интересовался социальными науками. Все знают его, как одного из лидеров анархистов, и это тоже не нечто конъюнктурное, а те взгляды, которые он готов отстаивать, его главные принципы.

    Что касается его журналистских текстов, то это были разноплановые работы. Были и тексты про тюремный быт, еще в те годы, после первой отсидки, он писал, насколько это большая проблема, как много людей так или иначе прошли через тюрьмы, какой большой процент людей связан с местами заключения.

    Когда он вышел после первого срока, он выпустил книгу «Фарбы паралельнага свету», которая переведена на многие языки. Я уверена, что когда он выйдет в этот раз, то снова выпустит что-то глубокое и интересное. Он не считает, что время в тюрьме — это потраченное зря время. Микола учит языки, много читает, занимается спортом, старается поддерживать и физическое, и духовное здоровье.

    Письма не доходят до него совсем. Более того, администрация снимает, как они уничтожают его корреспонденцию. Видимо, пытаются довести его до какого-то состояния. Но это не про Миколу, это человек со стальным стержнем, уж точно не этим властям его сломать. Он знал, что такое будет, достойно все это переносит.

    «АД ТАКОГА МАЛАДЗЁНА Я НЕ ЧАКАЎ ТАГО СПАКОЮ, УРАЎНАВАЖАНАСЦІ, УПЭЎНЕНАСЦІ Ў ДАВОЛІ ЭКСТРЭМАЛЬНАЙ СІТУАЦЫІ»

    З Дзядком я пазнаёміўся ў час яго першага суда, які адбываўся ў 2011 годзе, калі на яго вешалі шмат анархісцкіх акцый «прамога дзеяння» — ад закідвання фарбай Дому прафсаюзаў да нападу на амбасаду Расійскай Федэрацыі. Тады гэтыя працэсы праходзілі ў рэчышчы «Плошчы 2010», і я, будучы карэспандэнтам у БелаПАН, хадзіў на гэтыя суды, як на працу.

    Але асудзілі тады Дзядка толькі за антываенную акцыю каля Генштабу Беларусі — на чатыры з паловай гады зняволення.

    Тады мяне ўразіла, як Мікола ўпэўнена трымаўся ў судзе. Яму было 23 гады, і ад такога маладзёна я не чакаў таго спакою, ураўнаважанасці, упэўненасці ў даволі экстрэмальнай сітуацыі. Бо, хоць гэта і быў 2011 год, і палітычныя працэсы ішлі, аднак крымінальны пераслед за інкрымінаваныя Дзядку дзеянні быў, хутчэй, выключэннем, чым правілам. Да таго ж фармальна «справа анархістаў» была не звязаная з прайшоўшымі прэзідэнцкімі выбарамі, і «склад злачынства», на маю думку, прадугледжваў больш «адміністратыўку». Але, падпаўшы пад «крыміналку», Мікола не быў гэтым зламаны.

    А вось Мікола са мной пазнаёміўся ўжо тады, калі прыйшоў на нас у рэдакцыю. Мяне ўразіла, што Мікола ў жыцці і Мікола ў судзе — гэта былі два розныя чалавекі. Калі па працэсу я яго памятаў, як стрыманага, нешматслоўнага, то ў жыцці ён аказаўся эмацыйным і цікавым хлопцам. З ім добра было паспрачацца, ён — начытаны і адукаваны чалавек. Прычым, аргументы свае ён выказваў з імпэтам, «кіпяціўся», як кажуць, і гэта дадавала дыскусіям асаблівы смак.

    Калі Мікола нечым захапляўся — нават на кароткі час, на нейкую забаўку, — яго было за вушы не адцягнуць ад той справы. Памятаю, неяк мы паехалі на карпаратыў у вёску, і часткаю гэтага карпаратыву быў рэканструктар Юрый Усціновіч, які прывез з сабою шаблі, сякеры, лук і стрэлы. Трэба было бачыць, як Мікола насіўся, ці кідаючы сякеры, ці імкнучыся пацэліць у мішэнь з лука. Той яго стрыманасці, якая зрабіла на мяне ўражанне ў «першым падыходзе», і блізка не было. Так што Мікола насамрэч — даволі адкрыты і шчыры чалавек, які ўмее і працаваць, і адпачываць.

    З Міколам працаваць было даволі прыемна. Па-першае, таму што ён дакладна адмяжоўваў сваю журналісцкую працу і сваю палітычную пазіцыю. Канешне, у нашай газеце існуе прынцып: чалавек у першую чаргу піша пра тое, што яму цікава. Таму большасць матэрыялаў Міколы была звязаная альбо з анархічным рухам, альбо з праваабарончай тэматыкай, і часцяком і тое, і тое перасякалася. Тым не менш, Мікола нармальна выконваў рэдакцыйныя заданні, а з часам у яго з’явіліся задаткі неблагога рэпарцёра. Былі ў яго матэрыялы і з мерапрыемстваў хрысціянскай дэмакратыі, і Таварыства беларускай мовы, і з прадпрымальніцкіх сходак. Проста добрыя і якасныя рэпартажы.

    Па-другое, што падкупляла ў Міколе — гэта яго здольнасць бачыць у звыклых рэчах нязвыклае. Яго вельмі цікавіў чачэнскі супраціў, і шэраг яго матэрыялаў пра гэта вельмі раззлаваў у свой час беларускае Міністэрства абароны, якое шукала ў тых артыкулах «апраўданне тэрарызму». Напрыклад, Зелімхана Яндарбіева расійская і беларуская прапаганда выстаўляе адмарожаным тэрарыстам нароўні з Шамілём Басаевым, Русланам Гелаевым і іншымі. А Мікола нам распавёў, што вершы і кнігі Яндарбіева былі перакладзеныя больш чым на 40 моў свету, што ён напісаў верш на смерць Васіля Быкава, сябраваў з Рыгорам Барадуліным і стаў першым чачэнскім паэтам, чые творы былі перакладзеныя на беларускую мову. Мажліва, менавіта гэты падыход так узрушыў Мінабароны, бо першае правіла стварэння вобразу ворага — гэта яго «расчалавечванне».

    Дарэчы, Мікола напісаў, што «сацсеткі актывістаў робяцца паўнавартаснымі ўдзельнікамі адміністрацыйнага працэсу» яшчэ ў 2018 годзе. А цяпер у нас судзяць за «падабайкі».

    Перапіска з Міколам ускладненая, і не толькі таму, што там цэнзура і лісты не перадаюць. Большасць нашай рэдакцыі вымушана «рэлакнуліся», і таму ліставанне – гэта ў нечым аднабаковы працэс. Мы пішам праз «Письмо.бел» і іншыя сервісы, але Міколе адказаць нам складана, бо няма куды. Усё ж мы зрэдчас атрымліваем ад яго звесткі, але якім чынам, казаць не буду, каб гэтая крыніца не перасохла пасля публікацыі матэрыялу.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Поддержать Николая:
    Николай Александрович Дедок
    Адрес для писем: Тюрьма № 1. 230023, г. Гродно, ул. Кирова, 1

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці