Этнаграфічны гурт KOLA выступіць на БАЖынках з унікальнай аўтэнтычнай праграмай — рэгіструйцеся!
Цікавай часткай праграмы сёлетняга журналісцкага фэсту “БАЖынкі” стане выступленне этнаграфічнага клуба KOLA.
— KOLA – моладзевы клуб, які займаецца вывучэннем і папулярызацыяй этнаграфіі пачатку ХХ стагоддзя. Мы вывучаем танцавальную традыцыю Павілля, спеўную традыцыю і рамёствы. Узнаўляем строі і ладзім розныя вечарыны, майстар-класы – адным словам, івэнты ў стылі пачатку ХХ стагоддзя, якія ўпісваюцца ў гарадскую прастору, – гаворыць лідарка клуба Воля Трубач.
— Мы абавязкова праводзім святы і адно з такіх святаў плануем арганізаваць наўпрост на БАЖынках. Зараз на календары акурат перыяд зажынак, таму мы заспяваем шмат песень пра традыцыйнае беларускае жніво, ну і канешне будзе вялікая танцавальная праграма.
Удзельнікаў БАЖынак чакае з дзясятак беларускіх традыцыйных танцаў і некалькі традыцыйных танцаў суседніх рэгіёнаў – Літвы, Украіны.
— І самае галоўнае: нашы танцы — гэта не проста відовішча. Мы будзем усіх актыўна вучыць і запрашаць да ўдзелу. Танцы нескладаныя, таму бярыце з сабой добры настрой і зручны абутак! — дадае Вольга.
Традыцыйны журналісцкі фэст БАЖынкі пройдзе сёлета 3–4 жніўня ў маёнтку Агінскіх у Залессі.
Рэгістрацыя ТУТ да 30 жніўня.
Сярод іншага гасцей чакае:
— захапляльная экскурсія па палацава-паркавым комплексе князёў Агінскіх;
— насычаная культурная праграма;
— паб-квіз “Мазгабойня”;
— прафесійны воркшоп;
— спартовыя конкурсы;
— магчымасць паказаць свае творчыя таленты;
— вечаровае вогнішча, фаершоў і многае іншае.