• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экспэрты высьветлілі, як і чаму Расея дамінуе ў беларускіх тэленавінах

    У беларускіх тэленавінах Расея згадваецца ў 7 разоў часьцей за краіны Эўразьвязу. Падзеі ў Расеі беларускімі тэлеканаламі ацэньваюцца ў асноўным пазытыўна. Галоўная тэма міжнародных навінаў у Беларусі — праблемы бясьпекі. Такія высновы зрабілі ў Школе маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA-BIPART, якая прэзэнтавала вынікі аналізу праграм беларускага тэлебачаньня пад назвай: «Што нам гавораць у навінах пра Эўропу і Расею?»

    Дасьледаваньне праводзілася ў межах міжнароднага праекту EU-STRAT, мэта якога — аналіз дачыненьняў Эўразьвязу і краінаў Усходняга партнэрства: Беларусі, Малдовы, Украіны.

    4 месяцы ля тэлевізара

    Дасьледчыкі зь Ляйдэнскага ўнівэрсытэту (Нідэрлянды) і беларускія экспэрты з SYMPA-BIPART праводзілі маніторынг навінавых праграм беларускіх тэлеканалаў цягам чатырох месяцаў (з 16 студзеня па 15 траўня 2017 году) і аналізавалі, якія падзеі, колькі часу і ў якой танальнасьці асьвятляюцца для беларускай тэлевізійнай аўдыторыі.

    Паралельна правяраліся навінавыя праграмы ўкраінскіх і малдоўскіх тэлеканалаў. Адна з мэтаў — вывучэньне значнасьці расейскага інфармацыйнага ўплыву на беларускага тэлегледача на фоне таго, як Эўразьвяз распаўсюджвае інфармацыю пра сябе.

    На час маніторынгу прыпалі выбары ў Францыі і Нідэрляндах, абвастрэньне сытуацыі ў Сырыі, тэракт у Санкт-Пецярбургу, беларуска-расейскія харчовыя войны, сумесныя расейска-таджыцкія вайсковыя вучэньні, легалізацыя эўтаназіі ў Нямеччыне, новы фармат брытанскіх пашпартоў пасьля «Брэксыту».

    Экспэрты SYMPA Тацяна Чуліцкая і Іна Рамашэўская штодня глядзелі выпускі вячэрніх навінаў, а потым разам з калегамі зь Ляйдэнскага ўнівэрсытэту Ганаратай Мазэпус (Hon­o­ra­ta Maze­pus) і Мэт’ю Фрыерам (Matt Frear) параўноўвалі, аналізавалі, рабілі высновы.

    Экспэрты прааналізавалі 607 выпускаў навінаў

    У поле зроку дасьледчыкаў трапілі праграма «Время», якая трансьлявалася ў Беларусі штодня а 20‑й гадзіне з расейскага Першага тэлеканалу, «Наши новости» а 20.30 тэлеканалу АНТ і «Панарама» тэлеканалу «Беларусь‑1», якая штодня выходзіць у эфір а 21‑й гадзіне.

    Мэт'ю Фрыер, Тацяна Чуліцкая, Ганарата Мазэпус і Іна Рамашэўская (зьлева направа)
    Мэт’ю Фрыер, Тацяна Чуліцкая, Ганарата Мазэпус і Іна Рамашэўская (зьлева направа)

    Экспэрты прагледзелі 607 выпускаў навінаў, што ў суме склала 377 гадзін і 1805 навінавых сюжэтаў. Усю гэту прадукцыю паказвалі дзяржаўныя беларускія тэлеканалы. Ва Ўкраіне і Малдове іншая сытуацыя: там аналізаваліся навіны на дзяржаўных і прыватных каналах, да таго ж трэба было ўлічваць моўныя асаблівасьці.

    У Беларусі тэленавіны ідуць па-расейску

    У Беларусі няма дакладных зьвестак аб праглядзе аўдыторыяй навінаў, але мяркуецца, што тэленавіны досыць папулярныя ў насельніцтва.

    Тэлевізія для беларусаў — другая па папулярнасьці крыніца інфармацыі (пасьля сваякоў і сяброў). Але сярод аўдыторыі да 30 гадоў асноўнай крыніцай інфармацыі зьяўляецца інтэрнэт (70% моладзі даведваецца пра навіны зь сеціва і давярае інтэрнэту).

    Амаль усе навіны на беларускіх тэлеканалах ідуць на расейскай мове. Зрэдку па «Беларусь‑1» па-беларуску рыхтуюцца навіны пра культуру і гісторыю. На канале АНТ практычна няма беларускай мовы.

    Расея як асноўны навінавы фактар

    У Беларусі 36 %, у Малдове — 30 %, ва Ўкраіне — 37 % усіх навінаў прысьвечана Расеі. Ва ўсіх краінах Расеі ўдзялялася больш увагі, чым Эўразьвязу.

    Нават калі ў цэнтры сюжэту знаходзіўся Эўразьвяз, у 15% выпадкаў згадвалася і Расея.

    А вось Эўразійскі эканамічны саюз (ЭАЭС) асьвятляўся мінімальна: у Беларусі ў 6% навінаў, ва Ўкраіне зусім ня згадваўся.

    У беларускіх навінах Расея асьвятляецца пазытыўна

    Падзеі ў Расеі беларускімі тэлеканаламі ацэньваюцца ў асноўным пазытыўна. А ва Ўкраіне 95% сюжэтаў пра Расею нэгатыўныя. Аднак экспэрты заўважылі, што на канале АНТ зьяўляліся нэгатыўныя акцэнты ў дачыненьні расейскіх санкцый, а таксама забароны ў Расеі беларускіх харчоў і дзеяньняў расейскіх чыноўнікаў.

    Наведнікі сустрэчы
    Наведнікі сустрэчы

    Галоўная тэма міжнародных навінаў — бясьпека

    Праблемы асьвятляліся самыя розныя: ад інфармацыі пра вайсковыя выдаткі Нямеччыны да прыбыцьця вайскоўцаў NATO ў Літву і тэрарыстычных атаках у Швэцыі.

    Дзяржавы — сябры Эўразьвязу згадваліся ў сюжэтах пра бясьпеку часьцей (102 разы) за Расею (100 разоў).

    На другім месцы — міжнародныя навіны, на трэцім — эканоміка.

    Асноўныя высновы маніторынгу

    • Вялікая колькасьць нацыянальных навінаў нэўтральная.

    • Беларускія тэлеканалы асьвятляюць Расею збольшага пазытыўна, украінскія — заўсёды нэгатыўна.

    • Калі адключыць расейскія тэлеканалы, навінавыя выпускі ў Малдове і Беларусі будуць больш збалянсаваныя.

    • Аднак Расея згадваецца ў Беларусі нашмат часьцей за Эўразьвяз.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці