Эксперты высветлілі, хто стварыў вірус WannaCry
Спецыялісты ў галіне кібербяспекі з амерыканскай кампаніі Flashpoint запэўніваюць, што стваральнікамі віруса-вымагальніка WannaCry сталі выхадцы з паўднёвых рэгіёнаў Кітая, Ганконгу, Сінгапуру або Тайваня.
Як абараніцца ад віруса-вымагальніка?
Пра гэта піша выданне South China Morning Post.
З дапамогай лінгвакрыміналістычнага аналізу выявілі, што праграму напісаў носьбіт паўднёвага дыялекту кітайскага, пасля чаго яго перавялі на ангельскую мову.
Менавіта англамоўная версія стала асновай для перакладу тэксту яшчэ на 26 моў, для чаго выкарыстоўвалі google translate.
Аднак паводле прафесара кітайскай мовы Універсітэту Цзымэй, наяўнасць аднаго дыялектнага слова ў тэксце не можа быць доказам пражывання стваральніка праграмы на поўдні КНР, бо выказванне libai ужываецца і ў паўночнай частцы краіны.
Віруc-вымагальнік «WannaCrypt», або «Wcry» пачаў распаўсюджвацца 12 траўня. Зламыснікі выкарысталі шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўвала Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. Праграма блакавала кампʼютар: шыфруе файлы і патрабуе аплату ў крыптавалюце – біткойнах, дзеля іх расшыфроўкі. Памер выкупу аднолькавы – $ 300, праз тры дні сума мае вырасці да $ 600. Ахвярамі сталі больш 200 тысяч кампʼютараў у 150 краінах. Галоўным чынам гэты вірус распаўсюджваўся ў Расеі, Украіне і на Тайвані.